Фарміраванне прававой сістэмы ВКЛ. Статуты княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг.
контрольные работы, История Объем работы: 25 стр. Год сдачи: 2011 Стоимость: 11 бел рублей (355 рф рублей, 5.5 долларов) Просмотров: 574 | Не подходит работа? |
Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
Змест
Уводзіны 3
1 Крыніцы прававой сістэмы ВКЛ 4
2 Агульнадзяржаўныя прывілеі і іх месца ў прававой сістэме ВКЛ 9
3 Судзебнік Казіміра 1468 г. 17
4 Статуты ВКЛ – агульнаеўрапейскі ўзор развіцця прававой думкі 19
Вывады 24
Спіс літаратуры 25

Уводзіны
Гісторыя права Беларусі бярэ свой пачатак з незапамятных часоў, калі галоўнай крыніцай было звычаёвае права. Яно складалася непасрэдна з грамадскіх адносін, якія былі ўхвалены і зацверджаны грамадскімі і дзяр-жаўнымі органамі і ўжываліся на працягу доўгага часу. На Беларусі яно было пануючым да сярэдзіны XV ст., а потым пачало паступова выцясняцца пісаным правам, у якім многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, прывілеяў, соймавых пастаноў, статутаў і іншых прававых актаў.
У старажытныя часы ва ўмовах абмежаванай эканомікі асобных мясцовасцяў - гарадоў, воласцяў - і звычаёвае права было разрозненым. На кожнай тэрыторыі дзейнічала сваё мясцовае права.
Другой характэрнай рысай звычаёвага права былі традыцыяналізм і кансерватызм прававых нормаў, іх нязменнасць. Старажытаая прававая тэорыя грунтавалася на царкоўным вучэнні, што ў грамадстве і ва ўсім свеце пануе раз і назаўсёды дадзены Богам парадак, а ўсялякія спробы крытыкі і змены сацыяльна-эканамічнай, палітычнай і прававой сістэмы разглядаліся як выступленне супраць царквы і Бога. Апрача таго, у перыяд запрыгоньвання ся-лян, калі феадалы імкнуліся змяняць звычаёвае права на сваю карысць, просты народ быў супраць яго змены.
Трэцяй асаблівасцю была ідэя поўнага бяспраўя рабоў (халопаў, чэлядзі нявольнай) і фармальнага раўнапраўя свабодных людзей пры фактычным захаванні льгот і прывілеяў пануючаму класу. Раўнапраўе свабодных людзей праяўлялася ў тым, што яны ў старажытныя часы маглі прымаць удзел у вырашэнні дзяржаўных спраў на вечавых сходах, выбіраць і быць выбранымі ў дзяржаўныя ўстановы ці на пасады, неслі агульныя дзяржаўныя павіннасці, у тым ліку і вайсковую, па абароне свайго горада, воласці, княства.
Першыя запісы звычаёвага права Беларусі былі зроблены ў граматах і дагаворах Полацка, Віцебска і Смаленска з Рыгай і Лівонскім ордэнам. 3 гэтых дакументаў відаць, што ў ХІІІ-ХІV стст. ужо меліся пастаянныя гандлёвыя і дыпламатычныя зносіны паміж...

Вывады
Такім чынам, у старажытнасці пануючым было звычаёвае права. Яно ўяўляла сабой сістэму прававых нормаў, якія ўзніклі непасрэдна з грамадскіх адносін, абапіраліся на агульнапрынятасць і даўнасць ужывання і былі санкцыянаваны дзяржавай.
На Беларусі звычаёвае права было пануючым да XV ст. Паступова яно выцяснялася пісаным правам. Многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, прывілеяў, соймавых пастаноў, статутаў, іншых прававых актаў.
З далейшым развіццём і ўмацаваннем феадалізму пашыралася роля прававых нормаў у рэгуляванні грамадскіх адносін і перш за ўсё нормаў цывільнага і крымінальнага права.
Развіццё прававой культуры Беларусі вызначалася паступовым пераходам ад звычаёвага да пісанага права. Прыкладна ў XV ст. апошняе становіцца асноўнай крыніцай права на тэрыторыі Беларусі. У ім многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, соймавых пастаноў, прывілеяў, статутаў і іншых прававых актаў.
Агульназемскія прывілеі ўяўлялі сабою асноўныя законы дзяржавы, г. зн. складалі своеасаблівую канстытуцыю, у якой былі замацаваны асноўныя палажэнні дзяржаўнага і іншых галін права. У кожным агульназемскім прывілеі ёсць нормы, якія прама ці ўскосна адрасаваны ўсяму насельніцтву дзяржавы. Гэты ўплыў народа на заканадаўства яшчэ больш выразна выяўляецца ў абласных і гарадскіх прывілеях, якія знаходзіліся ў арганічнай сувязі з агульназемскімі прывілеямі.
Выданнем Судзебніка быў пакладзены пачатак новаму этапу ў развіцці прававой тэорыі, практыцы заканадаўчай дзейнасці дзяржаўных органаў, новых прынцыпаў сістэмацізацыі і кадыфікацыі феадальнага права, якое завяршылася выданнем Статутаў Вялікага княства Літоўскага.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.