*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Генезіс феадалізма на беларускіх землях

контрольные работы, История

Объем работы: 18 стр.

Год сдачи: 2011

Стоимость: 9 бел рублей (290 рф рублей, 4.5 долларов)

Просмотров: 591

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
Змест
1. Станаўленне феадалізма ў сярэднявяковай Еўропе. Асноўныя рысы феадальнай грамадска-эканамічнай фармацыі, сярэднявяковай аграрна- рамеснай цывілізацыі ………………………………………………………… 3
2. Сельская гаспадарка Беларусі ў 9-12 стагоддзі…………………. 7
3. Узнікненне і развіццё старажытнабеларускіх гарадоў, рамяство і гандаль …………………………………… 10
Заключэнне ……………………………………………………………… 16
Спіс выкарыставаных крыніц ……………………………………….. 18
Уводзіны.
Галоўным зместам перыяду ранняга сярэднявечча быў комплексны працэс генэзісу феадалізма. Ягонае ядро складала фарміраванне новага феадальнага спосабу вытворчасці, яго высновы – феадальнай зямельнай уласнасці ў яе розных формах [2, с. 5].
Генэзіс феадалізма суправаджаўся развіццём новых, феадальных форм пазаэканамічнага прымушэння. Адначасова развіваліся новыя, раннефеадальныя дзяржавы. Генэзіс феадалізма прывёў таксама да істотных зменаў і ў культурным жыцці грамадства, ідэялагічнай надбудовы, сацыяльнай псіхалогіі [2, с. 6].
Працэс феадалізацыі грамадства пачаўся ўжо ў перыяд ранняга сярэднявечча. У большасці рэгіёнаў Еўропы ён прайшоў у два этапы. На першым фарміраваліся тры сацыяльныя структуры. Другі этап генезісу феадалізма характэрызуецца тым, што феадальны ўклад становіцца вядучым. Афармляюцца асноўныя класы феадальнага грамадства – буйныя феадальныя землеўладальнікі рознага тыпу і залежныя сяляне, паступова паглынаючыя старыя класы. Дзяржава ў гэты час набывае ўжо феадальны характар, хоць і не цалкам завершаны. На гэтым пазнейшым этапе феадалізацыя грамадства развіваецца не толькі за кошт каралеўскіх падараванняў, але і за кошт спусташэння мас вольных сялян і ўцягвання іх у залежнасць ад феадальных уласнікаў зямлі, у тым ліку і дзяржавы. Другі этап генэзіса феадалізма завяршае складанне новай феадальнай сацыяльна-эканамічнай фармацыі [2, с. 8-9].
Археалагічныя і пісьменныя крыніцы сведчаць, што эканоміку беларускіх зямель раннефеадальнага перыяду вызначала ў асноўным сельская гаспадарка. З узнікненнем прыватнай уласнасці на зямлю, ёю сталі валодаць князі, баяры, дружыннікі, царква. Сяляне-супольнікі пераўтвараліся ў залежных людзей. Дзяржаве, уладальнікам зямлі яны плацілі даніну – мех, мёд, воск, выконвалі павозную павіннасць [3, с. 37].
Заключэнне.
Поспехі, дасягнутыя ў сельскагаспадарчай вытворчасці, стварылі аб’ектыўныя эканамічныя перадумовы для аддзялення рамяства і гандлю ад земляробства. Месцам канцэнтрацыі гэтых відаў гаспадаркі з’яўляліся гарады [5, с. 51].
Сельскагаспадарчая вытворчасць у сярэднія вякі з’яўлялась асноўнай рысай дзейнасці ўсходніх славян. Тады галоўнай галіной сельскай гаспадаркі было земляробства. Яно знаходзілася ў непасрэднай залежнасці ад прыродна-кліматычных умоў і традыцый, якія складваліся стагоддзямі [6, с. 245].
Істотнае значэнне для разумення працэсу станаўлення феадалізму мае пытанне аб часе ўзнікнення гарадоў. Яны садзейнічалі разбурэнню перажыткаў патрыархальна-родавых адносін. Узнікненне гарадскога жыцця было прераломным момантам у развіцці грамадства. Гарады ўзнікалі пры паглыбленні грамадскага падзелу працы – аддзялення рамёстваў ад земляробства, якое адбылося пры пераходзе ад першабытнаабшчыннага да феадальнага ладу, як гэта назіралася ў большасці краін Еўропы.
Дынаміка грамадскага развіцця славян была такая, што цяжка высветліць, калі канчаецца ваенная дэмакратыя і пачынаецца феадалізм. Утваралася шматукладнае грамадства, дзе феадальны ўклад паступова пераважаў над іншымі. Да канца X ст. асноўным слоем усходнеславянскага грамадства заставаліся зямляробы-абшчыннікі. Побач з тым у IX– XI стст. марудна развіваўся працэс феадалізацыі.
Гістарычныя ўмовы першых стагоддзяў феадальнай эпохі абумовілі працэс узнікнення розных форм феадальнай залежнасці. Сяляне станавіліся закупамі, радовічамі, уключаліся ў чэлядзь, закладваліся ў халопы. Крыніцы XII – XIII стст. называюць асноўныя віды феадальнага землеўладання: барскае, княскае, царкоўнае [7, с. 83].

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу