*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Методыка литаратурнага чытання у дапаможнай школе з беларускай мовай навучання

рефераты, Логопедия

Объем работы: 18 стр.

Год сдачи: 2011

Стоимость: 9 бел рублей (290 рф рублей, 4.5 долларов)

Просмотров: 1165

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
ЗМЕСТ
Уводзіны………………………………………………………………………….......3
1. Методыка літаратурнага чытання у дапаможнай школе з беларускай мовай навучання…………5
1.1. Класіфікацыя метадаў навучання…………………………5
1.2. Характарыстыка асобных метадаў навучання…………………………..7
1.3. Фармаванне навыкаў чытання і літаратурнай дзейнасці навучэнцаў пачатковай школы……………………….13
Вывад…………………………………………………………………..……………17
Спіс скарыстаных крыніц………………………………………..18
Уводзіны
«Літаратурнае чытанне» разглядаецца таксама як падрыхтоўчы этап адзінай літаратурнай адукацыі вучняў. Вучэбны прадмет прызначаны ўвесці малодшых школьнікаў у свет беларускай мастацкай літаратуры, абудзіць цікавасць да кніг і чытання на беларускай мове, закласці асновы чытацкай культуры.
«Літаратурнаму чытанню» належыць асаблівая роля, якая змяняецца ад прадмета навучання, калі фарміруецца механізм чытання, удасканальваюцца тэхніка чытання і ўменні працаваць з тэкстам, ажыццяўляецца літаратурнае і этнакультурнае развіццё, да сродку навучання, у якасці якога чытанне забяспечвае паспяховасць навучання беларускай мове, курсу «Мая Радзіма – Беларусь», а ў далейшым становіцца універсальным сродкам дзейнасці па авалоданні зместам навучальных дысцыплін, выкладанне якіх вядзецца на беларускай мове.
«Літаратурнае чытанне» з’яўляецца сродкам выхавання і развіцця асобы малодшага школьніка. Слуханне, чытанне і аналіз літаратурных твораў, скіраваныя на вылучэнне і асэнсаванне нацыянальна-культурных і мастацкіх адметнасцяў твора, глыбокае спасціжэнне яго зместу і сэнсу на аснове разумення сродкаў стварэння аўтарам мастацкіх вобразаў, спрыяюць фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці, засваенню этнічных і агульначалавечых каштоўнасцей. Пры знаёмстве з творамі беларускіх пісьменнікаў адбываецца фарміраванне эстэтычнага густу і маральна-этычнае развіццё вучняў, асваенне нацыянальнай культурнай спадчыны.
Вучэбны прадмет «Літаратурнае чытанне» выконвае адукацыйную функцыю фарміравання маўленчых уменняў у розных відах маўленчай дзейнасці: аўдзіраванні (слуханні), чытанні і гаварэнні, а таксама, апасродкавана, у пісьмовай мове, чым спрыяе авалодванню вучнямі дзяржаўнай мовай, сацыяльнай адаптацыі ў двухмоўным асяроддзі. Фарміраванне маўленчай дзейнасці, назапашванне, узбагачэнне і актывізацыя слоўнікавага запасу, развіццё творчага патэнцыялу вучняў, іх эмоцый і пачуццяў, а таксама нацыянальна-культурных уяўленняў на ўроках літаратурнага чытання адбываецца праз...
Вывад
Навучанне грамаце ажыццяўляецца ў першым класе школы на працягу вучэбнага года.
Асноўны змест навучання грамаце размяркоўваецца па перыядах (падрыхтоўчы, букварны і паслябукварны) і па раздзелах (чытанне, пісьмо, развіццё маўлення, пазакласнае чытанне).
Змест навучання грамаце будуецца так, каб выпрацаваць у дзяцей новае стаўленне да маўленчай рэчаіснасці, не менш цікавай і важнай, чым акружаючае жыццё; пачаткі пісьменнасці ў сапраўдным сэнсе слова: творчае стаўленне да ўласнай маўленчай дзейнасці, пазнавальны інтарэс да мовы, валоданне “чуццём роднай мовы”, элементарнае разуменне яе будовы і некаторых заканамернасцей і ўменне карыстацца імі.
На ўроках навучання грамаце ажыццяўляецца развіццё маўленчага і фанематычнага слыху дзяцей, азнаямленне вучняў з асноўнымі лінгвістычнымі паняццямі. Яны знаёмяцца са сказам і слоўнай будовай сказа. Атрымоўваюць веды аб складовай будове слова, аб слоўным націску. Дзеці вучацца арыентавацца ў гукавой рэчаіснасці мовы, аналізаваць гукавы склад слова, параўноўваць гукі па іх якаснай характарыстыцы (галосныя, цвёрдыя і мяккія зычныя), супастаўляць словы па гукавым складзе.
Такім чынам, навучанне грамаце носіць агульнаразвіццёвы характар, садзейнічае развіццю творчых здольнасцей, актыўнай мысліцельнай дзейнаці дзіцяці. Усе гэта мае вырашальнае значэнне для далейшага вывучэння мовы ў пачатковай і сярэдняй школе.
З улікам лінгвістычнай сітуацыі ў Беларусі ў працэсе навучання грамаце дапускаецца азнаямленне вучняў з эквівалентнымі з’явамі блізкароднаснай мовы. Настаўнік дапамагае дзяцям параўноўваць з’явы абедзьвюх моў (гук – звук, склад – слог, сказ – предложение), падводзіць да разумення таго, што і беларуская, і руская мовы маюць адны і тыя ж заканамернасці. Гэта садзейнічае больш глыбокай лінгвістычнай падрыхтоўцы дзяцей.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу