*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Адметныя асаблівасці твораў В. Віткі для дзяцей.

курсовые работы, Литература

Объем работы: 36 стр.

Год сдачи: 2012

Стоимость: 18 бел рублей (581 рф рублей, 9 долларов)

Просмотров: 1774

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
Змест
Уводзіны…………………………………………………………………………. 3
Глава 1. Жанравая разнастайнасць творчасці В. Віткі ……………………….. 4
Глава 2. Апрацоўка аўтарам беларускіх народных забаўлянак, пястушак, народных вершаў, скарагаворак, лічылак……………………………………… 7
Глава 3. Вершы аб роднай прыродзе…………………………………15
Глава 4. Гумар, майстэрскае выкарыстанне фальклорных традыцый у творчасці В. Віткі…………… 21
Заключэнне…………………………………………………………………..….. 30
Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………………….31
Дадатак…………………………………………………………………………. 33
Уводзіны
Васіль Вітка (Цімох Васільевіч Крысько) – адзін з найбольш таленавітых беларускіх дзіцячых пісьменнікаў. Ім напісана шмат твораў розных жанраў, якія значна ўзбагацілі беларускую дзіцячую літаратуру. Нямала твораў у яго і для дарослых (зборнікі лірыкі “Поўдзень”, “Вернасць”, Ружа і штык” і інш.). Шмат зроблена ім і ў галіне мастацкага перакладу з іншых моў на беларускую. Воляй лёсу гэты чалавак – паэт, празаік, драматург, перакладчык, казачнік, публіцыст, крытык, сатырык, журналіст, педагог. Аднак асаблівым, непаўторным бляскам заззяў паэтычны талент Віткі ў творах для дзяцей.
Майстэрства ўздзеяння словам на маленькіх чытачоў і слухачоў аўтар чэрпаў з дзіцячага фальклору, традыцыі якога таленавіта працягваў у сваёй творчасці.
Тэма работы з’яўляецца дастаткова актуальнай у наш час, таму што творы Васіля Віткі для дзяцей – цудоўны дапаможнік для развіцця маральных, этычных і эстэтычных характарыстык маленькага чалавека, у іх заключаны багаты выхаваўчы патэнцыял, яны вучаць дабрыні, шчырасці, праўдзівасці.
Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца вылучэнне адметных асаблівасцей твораў В. Віткі для дзяцей.
Мэта рэалізуецца праз пастаўленыя задачы:
1. адзначыць жанравую разнастайнасць твораў пісьменніка для дзяцей;
2. разгледзець апрацаваныя паэтам беларускія народныя забаўлянкі, пястушкі, вершы, скарагаворкі і лічылкі;
3. звярнуць увагу на апісанне прыроды ў вершах паэта;
4. прасачыць прысутнасць гумару, выкарыстанне народных традыцый у творчасці паэта.

Заключэнне
Паэтычны голас В. Віткі – адзін з самых арыгінальных і самабытных у сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры. Характэрнымі асаблівасцямі таленту паэта з’яўляецца зайздросная здольнасць адгукацца на актуальныя педагагічныя праблемы, уменне ўвасабляць надзвычай важныя пытанні этыкі, эстэтыкі, маралі ў займальнай, эмацыянальнай, а галоўнае даступнай маленькаму чытачу мастацкай форме.
В. Вітка ўзнавіў у дзіцячай літаратуры найбольш любімыя дзецьмі жанры вуснай народнай творчасці. Творчасць В. Віткі ўражвае сваёй гуманістычнай накіраванасцю, шчырасцю, даверлівасцю інтанацый, тым вялікім выхаваўчым зместам, без якога нельга ўявіць дзіцячую літаратуру.
Праблемы выхавання дзяцей сродкамі вуснай народнай творчасці, мастацкай літаратуры сталі прадметам пастаяннай увагі В. Віткі як мастака слова, педагога. Пісьменнік перакананы, што педагогіка – гэта ўсенародная навука, а дзіцячая літаратура – яе найбольш актыўная і дзейсная частка.
Паэзія Віткі прымушае дзіця задумацца, прыслухоўвацца, узірацца. З патрэбы ж задумвацца і пачынаецца асоба.
Варта сказаць, што аўтар свядома ў сваіх казках, вершах, лічылках, пацешках, скарагаворках, загадках выкарыстоўвае элементы гульні, якая з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця дзіцяці, дапамагае арыентавацца ў соцыуме, справядліва вырашаць многія пытанні. Таксама Вітка даказвае сваёй творчасцю, што дзіцячая літаратура, сапраўды, аказвае вялікую дапамогу ў вырашэнні сучасных педагагічных праблем: выхаванне добрага, шчырага, сардэчнага, працавітага, душэўнага, назіральнага, разумнага, адказнага чалавека, здольнага стаць на абарону роднай прыроды, усяго акаляючага.
Паэзія В. Віткі для дзяцей па-даросламу маштабная. Пазнаёміцца з ёй – гэта значыць пабываць у дзіцячым свеце, далучыцца да жыцця маленькіх грамадзян.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу