*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Н. Гілевіч

контрольные работы, Литература

Объем работы: 10 стр.

Год сдачи: 2012

Стоимость: 10 бел рублей (323 рф рублей, 5 долларов)

Просмотров: 1138

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
Уводзіны..........................1
Фальклорныя матывы і жанры ў паэзіі Н.Гілевіча (зб. “Сіні домік, сіні дом”, “Загадкі”). Свет прыроды і дзяцінства ў вершах “Вітаю вясну”, “Калі рана ўстанеш”, “Дождж-грыбасей”, “Добры чалавек”, “Казачная зямля” і інш. (зб. “Шчаслівыя хвіліны”)...............................2
Заключэнне.......9
Спіс выкарыстанай літаратуры..............10
Уводзіны
Н. Гілевіч – гэта выдатны паэт, перакладчык, фалькларыст, літаратуразнаўца, крытык, публіцыст, драматург, дзіцячы пісьменнік. Яго жыццёвы шлях ўражвае: ад вясковага хлапчука з мнагадзетнай сям’і, вучня Гайнаўскай сямігодкі — да прафесара (1978), заслужанага дзеяча навукі Беларусі (1980), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1980), народнага паэта Беларусі (1991).
Н. Гілевіч быў адзначаны дзяржаўнымі ордэнамі і медалямі ў савецкі час, у незалежнай Беларусі ўганараваны медалём Ф. Скарыны. За перакладчыцкую працу ён атрымаў балгарскі ордэн Кірылы і Мяфодзія І ступені, ордэн Югаслаўскай зоркі са стужкай. Ён стаў лаўрэатам Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Хрыста Боцева. Усе гэтыя ўзнагароды замежных краін — прызнанне асабістых заслуг пісьменніка, яго таленту і майстэрства — адначасова з’яўляюцца сведчаннем годнасці, высокага аўтарытэту і шанавання беларускай літаратуры ў свеце.
Як вядома, радкі яго вершаў, пакладзеныя на музыку, загучалі цудоўнымі песнямі: “Вы шуміце, бярозы” (муз. Э. Ханка), “Я хаджу закаханы” (муз. І. Лучанка), “Палыновая росстань” (муз. Э. Зарыцкага), “Сонца ў азерцы” (муз. Л. Захлеўнага), “Жаўраначка” (муз. Э. Ханка) і інш.
У дадзенай рабоце будуць разгледжаны фальклорныя матывы і жанры ў паэзіі Н. Гілевіча; будзе звернута ўвага на вершы паэта, у якіх раскрываецца чароўны свет прыроды і дзяцінства.
Тэма работы дастаткова актуальная, так як у сучасным грамадстве вельмі важным з’яўляецца праблема выхавання добрага, шчырага, душэўнага, чулага чалавека. Якраз творы Н. Гілевіча – дзейсны сродак у гэтым пытанні.
Заключэнне
Варта адзначыць, што Н. Гілевіч імкнецца адкрыць незвычайнае ў звычайным, абудзіць эмацыянальна-ўзнёслае ўспрыманне навакольнай прыроды. Ён трымаецца маральна-этычных і гуманістычных прынцыпаў народнага выхавання: сваімі творамі абуджае ў дзяцей лепшыя чалавечыя якасці – дабрыню, сумленнасць, чуласць, спагадлівасць і любоў.
Ніл Гілевіч як удумлівы і дальнабачны пісьменнік-педагог выдатна ведае, што будучыня грамадства і чалавецтва ўвогуле пачынаецца з дзяцінства. Ён лічыць, што ўсё самае важнае, што ёсць у кожным дарослым, ідзе з гадоў дзяцінства, а пазней усё ў асноўным будзе ў той ці іншай меры паўтарэннем. Адрасуючы свае кнігі і творы дзецям, абапіраючыся на народную педагогіку, Н. Гілевіч тым самым клапоціцца пра духоўнасць грамадства, трываласць гуманістычнай свядомасці, бо без дабрыні, любові, спагады няма самога чалавека.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу