*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Вобразнае азначэнне у кнізе Я.Брыля Жменя сонечных промняў

курсовые работы, Белорусский язык и литература

Объем работы: 24 стр.

Год сдачи: 2012

Стоимость: 15 бел рублей (484 рф рублей, 7.5 долларов)

Просмотров: 873

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ ………………………………………………………………………3
1. Я Брыль – майстар жанру мініяцюры ……………………………………….6
2. Вобразнае азначэнне у кнізе Я.Брыля "Жменя сонечных промняў" ……..10
3. Пісьменнікі пра мініяцюры Я.Брыля ………………………………………..17

ЗАКЛЮЧЭННЕ …………………………………………………………………20

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ …………………………………….24
УВОДЗІНЫ
Імя выдатнага мастака роднага слова, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата дзяржаўных і літаратурных прэмій, ганаровага акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджанага баявымі ордэнамі і медалямі, Янкі (Івана Антонавіча) Брыля добра вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Амаль 70 год жыцця аддаў літаратуры гэты карыфей беларускай прозы.
Пісаць Я. Брыль пачаў з чатырнаццаці год, але ўпершыню выступіў у друку толькі ў 1938 г. Пачалася творчая дзейнасць пісьменніка з вершаў, якія асаблівага поспеху аўтару не прынеслі, і з апавяданняў, у якіх талент пісьменніка праявіўся вельмі ярка і шматгранна. У 1946 г. выйшла з друку першая кніга Я. Брыля пад сціплай назвай "Апавяданні", у якую ўвайшлі некалькі апавяданняў і невялікая аповесць "У сям'і", прысвечаныя жыццю заходнебеларускай вёскі. Мастацкі летапіс любага сэрцу пісьменніка Наднямоння працягваюць яго другі зборнік "Нёманскія казакі" (1947), а таксама аповесці "Сірочы хлеб", працу над якой ён пачаў яшчэ да вайны, "У Забалоцці днее" (1950, Дзяржаўная прэмія СССР 1952) і "На Быстранцы" (1955). Ужо гэтыя першыя творы вылучылі Я. Брыля як арыгінальнага майстра лірыка-псіхалагічнай прозы, добрага знаўцу народнай мовы. Шмат разоў перакладалася ў розных краінах свету пранікнёна лірычнае апавяданне Я. Брыля "Галя" (1953), у якім на фоне жыцця заходнебеларускай вёскі раскрыты пачуццёвы свет галоўнай гераіні, яе глыбокая чалавечая драма.

Настойліва звяртаўся пісьменнік і да тэмы Вялікай Айчыннай вайны, тэмы народнага подзвігу. Класікай беларускай літаратуры стала яго апавяданне "Маці" (зборнік "Надпіс на зрубе", 1958) - гімн беларускай жанчыне, маці, якая не пабаялася ў час Вялікай Айчыннай вайны даць прытулак знясіленым чырвонаармейцам.
ЗАКЛЮЧЭННЕ

Ідэйна-філасофскі змест мініяцюр Я. Брыля накіраваны не проста на аналіз рэчаіснасці, а на выяўленне светлых і цёмных бакоў жыцця на падставе ўласнага вопыту, на ўдасканаленне і нават перавыхаванне сучасніка. Гэта можа быць роздум над канкрэтнымі жыццёвымі сітуацыямі, думкі з нагоды прачытанага, успаміны пра сустрэчы з выдатнымі людзьмі, выкрыццё прыхаваных заганных з’яў у літаратуры і грамадстве.
Для Янкі Брыля лірычная проза і ёсць тая форма, у якой ён максімальна выяўляе сябе ў творчасці як асоба і якая з’яўляецца сэнсам яго ўласнага творчага жыцця, тым, што і стане вечным у гісторыі беларускай літаратуры. Пісьменнік абараняе лірыку ў прозе ад беспадстаўнай крытыкі, адстойвае сваё творчае крэда.
«Назойлівы крык: дзе сюжэт?.. няма сюжэта!.. Гэта падобна на тое, каб, гледзячы на прыгожую дзяўчыну, – перш і больш за ўсё думаць пра яе шкілет».
Лірычную прозу Я. Брыль разумее як нешта вельмі блізкае да душы, нешта такое, з чым чалавек зрастаецца сэрцам. А калі гэта ёсць, то галоўнымі якасцямі твораў становіцца шчырасць, праўдзівасць, што і падымае гэтыя творы да эстэтычных вышыняў, мастацкасці.
Ідэйна-філасофская канцэпцыя пісьменніка не можа існаваць і без свайго разумення асобы чалавека, без свайго ідэалу і антыідэалу, у прыватнасці, у грамадстве. Часта менавіта праз антыідэал творцы ўдаецца найлепш выказаць сваё стаўленне да нейкіх адмоўных з’яў жыцця і сцвердзіць гэтым штосьці эстэтычна вартае, прыгожае. Я. Брыль у мініяцюрах у малым аб’ёме можа дастаткова поўна падаць такі антыідэал. І багаты жыццёвы вопыт падказвае яму шматлікія вобразы рэальных людзей.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу