*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Параўнанні як моўна-стылістычныя сродкі ў творчасці В.Быкава

дипломные работы, Филология

Объем работы: 69 стр.

Год сдачи: 2012

Стоимость: 50 бел рублей (1613 рф рублей, 25 долларов)

Просмотров: 1065

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
Змест
Уводзіны 2
Частка 1.Параўнанне – як моўна-стылістычны сродак супастаўлення двух прадметаў. 5
1.1.Параўнанне – сродак распазнання, пазнання, успрыняцця рэчаў.Віды параўнанняў 5
1.2.Параўнанне як прыём апісання прасторы і пейзажу. 11
1.3.Параўнальны зварот і яго роля ў сказе 20
Частка 2. Параўнанні як моўна-стылістычныя сродкі ў творчасці В.Быкава 27
2.1. Выкарыстанне параўнання ў творах В.Быкава “Жураўліны крык”, “Альпійская балада” 27
2.2. Спроба аналітычнага параўнання ў аповесці “Знак бяды” 37
2.3. Значэнне параўнанняў ў творчасці В.Быкава 58
Заключная частка 65
Спіс выкарыстанай літаратуры 67
Уводзіны
Цяжка ўявіць пісьменніка, які б так маштабна і метадычна думаў пра лёс свайго народа, з такім трагічным напалам пачуцця перажываў бы за тое, што адбываецца ў вялікім свеце. Нездарма імя Быкава набыло еўрапейскую вядомасць. Цікава, што яго творы ўключаюцца нашымі ўсходнімі суседзямі ў школьныя праграмы і падручнікі.
Васіль Быкаў - гэта ўнікальная эстэтычная з'ява ў айчыннай і сусветнай літаратуры, найвялікшая ступень мастацкай праўдзівасці, глыбіня пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, рэдкасная вастрыня і рэчыўнасць вобразнага бачання свету, фенаменальная своечасовасць большасці публікацый, вялікая ўдзельная вага вобразнага і публіцыстычнага слова, прытчавая шматзначнасць і прарочая відушчасць.
Першыя апавяданні Васіля Быкава былі надрукаваны ў часопісе "Вожык" (1947, «Дапякло»), у газеце "Гродзенская праўда" (1949, "У першым баі"). Але сам В. Быкаў свой пісьменніцкі лёс адлічвае з 1951, калі на Курылах, дзе ў той час служыў, напісаў апавяданні "Смерць чалавека" і "Абознік". Іх ён паслаў на водгук М. Лынькову. Нягледзячы на ўвогуле ўдалы творчы дэбют, В. Быкаў не быў перакананы ў тым, што літаратура – яго жыццёвае прызванне. 3 героя апавядання "У першым баі" Мікалая Беражнога пачаліся быкаўскія героі – маладыя афіцэры і салдаты з трагічным франтавым лёсам.
Заключная частка

Васіль Быкаў - гэта ўнікальная эстэтычная з'ява ў айчыннай і сусветнай літаратуры, найвялікшая ступень мастацкай праўдзівасці, глыбіня пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, рэдкасная вастрыня і рэчыўнасць вобразнага бачання свету, фенаменальная своечасовасць большасці публікацый, вялікая ўдзельная вага вобразнага і публіцыстычнага слова, прытчавая шматзначнасць і прарочая відушчасць.
Ваенныя аповесці В. Быкава — гэта высокамастацкія творы, з якіх складаецца гераічны эпас пра Вялікую Айчынную вайну. У іх аўтар сцвярджае выпрабаваныя ў полымі барацьбы з фашызмам ідэйныя і маральныя якасці: вернасць адвечным агульначалавечым каштоўнасцям, інтэрнацыяналізм, любоў да роднай зямлі, высокую годнасць чалавека-працаўніка і воіна. У творчасці В. Быкава прасочваюцца ідэйна-эстэтычныя пошукі савецкай літаратуры апошняга часу, далейшае развіццё такіх яе неад'емных якасцей, як філасафічнасць, аналітычнасць, псіхалагізм, глыбокае раскрыццё ўнутранага свету чалавека, яго паводзін у экстрэмальных умовах ваенных гадоў. У партызанскім цыкле аповесцей ("Круглянскі мост" (1968), "Пайсці і не вярнуцца" (1978), "Знак бяды" (1982) з асаблівай сілай выявілася праблема трагічнага, адвечная тэма выбару ў складаных умовах акупіраванай тэрыторыі і партызанскай барацьбы народа супраць фашыстаў. Не менш востра паказаў пісьменнік і падзеі калектывізацыі, да якіх упершыню звярнуўся ў аповесці "Знак бяды". Гэту тэму пісьменнік працягвае даследаваць і ў аповесці "Аблава", дзе, асвятляючы падзеі калектывізацыі, упершыню ў беларускай літаратуры паказвае спецперасяленца, працавітага, гаспадарлівага селяніна Хведара Роўбу, які быў высланы з сям'ёй на Поўнач, а потым, пры спробе вярнуцца ў родную вёску, загінуў пакутніцкай смерцю.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу