Кантрольная работа па гiсторыi Беларусi
контрольные работы, История Объем работы: 19 стр. Год сдачи: 2010 Стоимость: 10 бел рублей (323 рф рублей, 5 долларов) Просмотров: 557 | Не подходит работа? |
Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
Змест
Уводзіны 3
1. Сацыяльна-эканамічныя і дэмаграфічныя наступствы вайны і іх пераадоленне............4
2. Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР 1945-1953 гг. Калектывізацыя ў заходняй Беларусі. Умацаванне таталітарнага рэжыму....................8
3.Адраджэн не культуры: адукацыя, навука, архітэкту ра і літаратура................11
4.Растлумачце сэнс наступных тэрмінаў: рэпарацыі, рэабілітацыя, "халодная вайна", сацыялістычны рэалізм, атэізм..................17
Вывады...........................18
Спіс літаратуры....................19

Уводзіны
Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы. Захопнікі разбурылі і спалілі 209 гарадоў і райцэнтраў, 9200 сёл і вёсак, 628 з іх — з людзьмі. Загінула, паводле афіцыйных даных, больш за 2 млн 200 тыс. жыхароў.
Былі разбураны амаль усе прамысловыя прадпрыемствы і электрастанцыі, абсталяванне вывезена ў Германію або знішчана. Гітлераўцы разрабавалі маёмасць калгасаў і саўгасаў. Моцна пацярпелі транспартныя магістралі, было разбурана амаль тры чвэрці жылога фонду гарадоў, поўнасцю знішчана матэрыяльная база адукацыі, навукі, культуры. Толькі прамыя страты склалі 75 млрд р. (у цэнах 1941 г.). Па агульнаму ўзроўню развіцця эканомікі рэспубліка была адкінута да 1928 г., а па некаторых галінах - да 1913 г.
Патрабаваліся вялікія намаганні ўсяго народа, каб падняць з руін рэспубліку, наладзіць мірнае жыццё. I галоўнае, што характарызавала гэты перыяд, — узаемадапамога і аб'яднанне рэсурсаў усіх савецкіх рэспублік у справе не толькі аднаўлення, але і ўсяго наступнага эканамічнага развіцця.
Аднаўленчая праца пачалася яшчэ да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, па меры таго як вызвалялася ад захопнікаў тэрыторыя рэспублікі, і працягвалася да канца 40-х — пачатку 50-х гадоў.
Для беларусаў, як і іншых народаў СССР, гэта былі цяжкія гады. Аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі патрабавала вялікага напружання сіл. Прыходзілася працаваць не толькі на прадпрыемствах, але і на аднаўленні жылля, аб'ектаў сацкультбыту, пры гэтым ва ўмовах вытворчых цяжкасцей, неўладкаванасці быту, недастатковага харчовага забеспячэння. У рэспубліцы адчуваўся востры недахоп працаздольнага насельніцтва, будаўнічых матэрыялаў, прамысловай сыравіны, паліва, электраэнергіі, харчавання, тавараў першай неабходнасці.

Вывады
Такім чынам, можна зрабіць наступныя вывады.
Адзначаючы пэўныя поспехі ў аднаўленні і развіцці прамысловасці ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, неабходна падкрэсліць арганізатарскую ролю партыйных камітэтаў у спалучэнні з цвёрдай вытворчай дысцыплінай, што захавалася з ваенных часоў. Нельга таксама адмаўляць і значнасць розных формаў спаборніцтваў: рух за эканомію сыравіны, матэрыялаў, выпуск дадатковай прадукцыі, за калектыўнасць наватарства - пераход ад дасягненняў асобных рабочых да высокапрадукцыйнай працы брыгад, цэхаў, прадпрыемстваў. Энтузіязм адраджэння ўмела выкарыстоўваўся партыйна-савецкім кіраўніцтвам, што дазволіла ў сціслыя тэрміны вырашыць праблемы аднаўлення і развіцця прамысловасці.
Сельскагаспадарчая вытворчасць на пачатку 1950-х гг. была у крызісным стане. Збожжавая гаспадарка знаходзілася на самым нізкім узроўні за ўсе пасляваенныя гады. Палі засяваліся тытунём, коксагызам (каўчукавая куль¬тура), а кармоў не хапала. Надоі ад каровы ў сярэднім не перавышалі 800 кг (узровень пачатку XX ст.). Рэзка скарачалася вытворчасць у падсобных гаспадарках калгаснікаў.
Са зменай кіраўніцтва СССР у 1953 г. былі зроблены адпаведныя захады, каб палепшыць сітуацыю ў сельскай гаспадарцы: павялічаны закупачныя цэны і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі, спісана запазычанасць з калгасаў, зменена сістэма падаткаабкладання асабістага надзелу вяскоўца (плата з памеру зямельнай плошчы, а не з таго, што на ей вырошчвалася). Гэта, безумоўна, мела станоўчыя вынікі.
У цяжкія пасляваенныя гады нямала было зроблена па аднаўленню і развіццю агульнаадукацыйнай школы. Значна ўмацавалася яе матэрыяльная база, палепшыўся склад настаўніцкіх кадраў. Да сярэдзіны 50-ых гадоў у асноўным было завершана ўсеагульнае сямігадовае навучанне, пашыралася сярэдняя адукацыя. Але ўсё гэта рабілася ва ўмовах наступлення на беларускую нацыянальную школу, яе актыўнай русіфікацыі. Надавалася ўвага аднаўленню і развіццю сярэдняй спецыяльнай школы, якая павінна была забяспечыць...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.