*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі у паслярэформенны перыяд

контрольные работы, История

Объем работы: 13 стр.

Год сдачи: 2012

Стоимость: 9 бел рублей (290 рф рублей, 4.5 долларов)

Просмотров: 547

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
ЗМЕСТ

Тэма 14: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі у паслярэформенны перыяд

Уводзіны 3
1.Развіцце прамысловасці і транспарту, рост гарадоў 4
2.Асаблівасці развіцця капіталістычных зноін ў сельскай гаспадарцы. Аграрная рэформа П.Сталыпіна. 7
3.Змена сацыяльнага складу Беларусі. Фарміраванне асноўных класаў. 10
4.Дайце вызначэнне наступных паняццяў: сіндыкат, вотруб, хутар, пралетарыят, буржуазія 12
Высновы 13
Спіс літаратуры 14
Уводзіны

Падарваўшы асновы прыгонніцкай сістэмы гаспадарання, рэформа 1861 г. стварыла ўмовы для пераходу да капіталістычнага спосабу сельскагаспадарчай вытворчасці, які пачаў сцвярджацца ў Беларусі ў 60 - 70-е гады. Адмена прыгоннага права прымусіла царскія ўлады правесці шэраг рэформ дзяржаўна-палітычнага ладу.
Ініцыіраваная «зверху» рэформа была праведзена ў інтарэсах пануючага саслоўя і захавала буйное памешчыцкае землеўладанне. Разам з тым рэформа не стымулявала памешчыкаў да хуткага пераходу на новыя формы гаспадарання. Выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі было ўскладнена наяўнасцю цераспалосіцы. Яна ўтварылася ў выніку таго, што памешчыкі пакідалі за сабой лепшыя землі ў розных месцах свайго ўладання, а таксама «адразалі» больш якасныя землі ад сялянскіх надзелаў, калі іх памер быў большы за ўстаноўлены рэформай мінімум.
Шэраг важных рэформ тагочасу, якія давалі пэўную самастойнасць у некаторых справах на месцах – земская, судовая і гарадская, былі ажыццёўлены на тэрыторыі Беларусі са значным спазненнем. Забраныя падчас падзелаў Рэчы Паспалітай землі былога ВКЛ стваралі нямала клопату расійскім уладам на працягу ХІХ ст. Таму вышэйпералічаныя рэформы ўводзіліся з вялікай асцярожнасцю і значнымі абмежаваннямі.
Улічваючы вышэйадзначаныя факты, прадстаўляецца магчымым гаварыць пра актуальнасць тэмы нашай работы.
Высновы

Абагульняючы вышэйсказанае, можна на наш погляд, зрабіць наступныя высновы.
Вынікам рэформы была не толькі ліквідацыя прыгоннага ладу, але і паскарэнне капіталістычных адносін. Многія памешчыкі былі вымушаны інтэнсіфікаваць сваю гаспадарку, астатнія не вытрымлівалі канкурэнцыі і перапрадавалі свае землі чыноўнікам, гараджанам і сялянам. Але большасць сялян таксама пазбаўлялася зямлі ў выніку хуткага росту насельніцтва.
Рэформы 1860 – 1870-х гг. спрыялі развіццю таварнай вытворчасці. З 1880-х гг. сельская гаспадарка Беларусі паступова пераходзіць ад пераважнага вырошчвання зерневых культур да спецыялізацыі ў малочнай жывёлагадоўлі, ільнаводстве і бульбаводстве.
У прамысловасці назіраецца пераход ад мануфактурнай да фабрычнай вытворчасці. Яе канцэнтрацыя абумовіла стварэнне акцыянерных таварыстваў. У другой палове ХІХ ст. у палітычны рух актыўна ўключыліся спачатку прадстаўнікі трэцяга саслоўя – разначынцы.
Такім чынам, важнейшыя палітычныя мерапрыемствы царызма, здзейсненыя ў другой палове ХІХ ст. (скасаванне прыгону; аграрная, судовая, ваенная, школьная і інш. рэформы), а таксама станоўчыя наступствы ўздыму эканомікі (прамысловы пераварот, прагрэс у сельскай гаспадарцы) паскорылі нацыястваральныя працэсы ў Расійскай імперыі, у тым ліку на Беларусі, дзе пачала фарміравацца асобная беларуская нацыя з уласцівым ёй арэалам пражывання і сваеасаблівымі мовай, культурай і псіхалагічным складам. Але глыбокая інтэграванасць эканомікі і культуры Беларусі ў вялікарасійскі арганізм стрымлівала развіццё беларускай самобытнасці і фарміраванне нацыянальна арыентаванай эліты.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу