Сацыяльна-эканамичнае развиццё ВКЛ у другой палове ХIV-ХVIст.
контрольные работы, История Объем работы: 21 стр. Год сдачи: 2012 Стоимость: 10 бел рублей (323 рф рублей, 5 долларов) Просмотров: 695 | Не подходит работа? |
Оглавление
Введение
Содержание
Заключение
Заказать работу
Змест
Уводзіны 3
1. Запрыгоньванне прадстаунiкой сялянскага саслоу‘я i юрыдычнае афармленне гэтага працэсу 4
2. Фальваркава -паншчынная сiстэма гаспадаркi. Аграрная рэформа 1557 г. (Устава на валокi) 9
3. Развiцце гарадоу, гандлю i таварна-грашовых зносiн у другой палове ХIV-ХVI ст. Магдэбургскае права 13
4. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: мяшчане, ратуша, фальварак, дым, урбанiзацыя 18
Заключэнне 19
Літаратура 21

Уводзіны
У другой палове XІII - сярэдзіне XVI ст. на тэрыторыі Беларусі працягваецца фарміраванне і ўдасканаленне феадальных адносін. Сістэма кіраўніцтва сельскагаспадарчай вытворчасцю была давольна складанай. Яна адлюстроўвала пераход ад падаткавай сістэмы ў выглядзе натуральнай даніны і палюдзя для пракорму князя і яго дружыны ў раннефеадальнай дзяржаве да рэнты (падаткаабкладання за карыстанне зямлёй), якая пастаянна павялічвалася і была неабходная для ўтрымання княскага двара, феадалаў, царквы з іх усё ўзрастаючымі патрэбамі.
У канцы XIV ст., у ходзе правядзення рэформы, дзяржаўныя землі значна павялічыліся за кошт ліквідацыі буйных удзельных княстваў і ўвядзення намесніцтваў. Асновай эканамічнага жыцця з’яўлялася сельскагаспадарчая праца, ею займалася абсалютная большасць насельніцтва.
Кажучы пра эканамічнае развіццё ВКЛ XІV – 1-й паловы XVІ ст., трэба ўлічваць, што ў Заходняй Еўропе прыгоннае права амаль знікае ў XІV – XV ст., але там застаецца феадальная залежнасць у выглядзе грашовай рэнты, а таксама натуральны аброк.
Мэтай кантрольнай работы з’яўляецца сацыяльна-эканамiчнае развiцце ВКЛ у другой палове ХIV-ХVI ст.
У ходзе работы разгледзены наступныя асноўныя задачы:
1) Запрыгоньванне прадстаунiкой сялянскага саслоу‘я i юрыдычнае афармленне гэтага працэсу;
2) Фальваркава -паншчынная сiстэма гаспадаркi. Аграрная рэформа 1557 г. (Устава на валокi);
3) Развiцце гарадоу, гандлю i таварна-грашовых зносiн у другой палове ХIV-ХVI ст., і магдэбургскае права;
У якасці інфармацыйнай базы выкарастана літаратура па гісторыі Беларусі, друкаваныя матэрыялы розных аўтараў.

1. Запрыгоньванне прадстаунiкой сялянскага саслоу‘я i юрыдычнае афармленне гэтага працэсу
Запрыгоньванне сялянства Беларусі было абумоўлена комплексам узаемазвязаных эканамічных, сацыяльных і палітычных фактараў, якія склаліся на пэўным этапе развіцця феадальнага грамадства. Важнейшым з іх быў усё больш выразны грамадскі падзел працы і далейшае развіццё на яго аснове таварна-грашовых адносін. Ва ўмовах спрыяльнай кан’юнктуры попыту і цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю ў краінах Заходняй Еўропы з развітой гандлёвай рамеснай і мануфактурнай вытворчасцю гэты працэс прывёў да значнага пашырэння сувязей сельскай гаспадаркі з унутраным і асабліва знешнім рьнкам [2, c.312].
Магчымасць выгаднага збыту сельскагаспадарчай прадукцыі і больш поўнага задавальнення ўзрастаючых патрэб з дапамогаю рынка стымулявала зацікаўленасць феадалаў у павышэнні прыбыткаў са сваіх маёнткаў. Гэтай мэты яны дасягалі галоўным чынам шляхам далейшага ўзмацнення эксплуатацыі сялянства. Аднак значнаму павышэнню нормаў традыцыйных павіннасцей і ўвядзенню новых сур'ёзна перашкаджала права сялян пры выкананні пэўных умоў пераходзіць з маёнткаў адных феадалаў ва ўладанні іншых. Гэтае права склалася яшчэ ў працессе феадалізацыі. У такіх абставінах прыгонніцтва і заклікана было стаць галоўным сродкам пазаэканамічнага прымусу сялянства да ўсе больш працяглай працы на феадалаў.
У Беларусі прыгонніцтва па захаваных крыніцах выразна прасочваецца прыкладна з сярэдзіны XV ст. З гатага часу ў крыніцах упершыню з'яўляюцца і ў далейшым усё часцей сустракаюцца дзве асноўныя па характары асабістай залежнасці ад феадалаў катэгорыі сялянства:
1) «люди похожие», ці «вольные», і
2) «люди непохожие», ці «отчизные».
Рянейшая назва сялян «люди» стала, як правіла, дапаўняцца вызначэннямі, якія адлюстроўвалі розныя формы іх асабістай залежнасці. Сутнасць іх абазначалася тэрмінамі «воля» і «няволя» [2, c.313].

Заключэнне
У заканчэнні трэба адзначыць, што па меры пашырэння сувязей феадалаў з рынкам, а разам з гэтым умацавання іх эканамічнага і палітычнага панавання, ліквідацыя права сялян на пераходы і пераўтварэнне іх у прыгонных становіцца ўсё больш актуальнай задачай унутранай палітыкі пануючага класа.
Адным з першых дакументаў, якія сведчылі аб пачатку запрыгоньвання сялян у ВКЛ, быў прывілей 1447 г.
У цэлым у канцы XVІ – першай палове XVІІ ст. у ВКЛ фактычна і юрыдычна аформілася прыгоннае права. Завяршыўся працэс фарміравання асноўных рыс феадальнай сістэмы: выключнае права на валоданне зямлёй, асобыя саслоўныя прывілеі і абавязкі шляхты; пазбаўленне сялян правоў на землю і замацаванне іх за зямлёй, пазаэканамічнае прымушэнне сялян да працы.
Распаўсюджванне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі суправаджалася аслабленнем ролі і нават разбурэннем сялянскай абшчыны, таму што яна стрымлівала імкненне феадалаў павялічыць памеры рэнты, адасобіць сялянскае землекарыстанне, каб лягчэй было забяспечыць свае інтарэсы. Гэты прцэс меў пэўныя вынікі на захадзе і ў цэнтры Беларусі, дзе імкліва ствараліся фальваркі.
У сярэдзіне XVІ ст., вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст ажыццяўляе аграрную рэформу, якая атрымала назву “валочная памера”. Гэта назва паходзіць ад аднаго з асноўных дакументаў аграрнай рэформы - “Уставы на валокі” 1557 г. Павелічэнне даходаў скарбу ў выніку правядзення рэформы заахвоціла прыватных уласнікаў, у першую чаргу буйных. У маёнтках сярэдняй і дробнай шляхты рэформа праводзілася больш павольна.
Такім чынам, у выніку ўдасканальвання арганізацыі феадальнай вытворчасці, узмацнення эксплуатацыі сялянства рэформа прывяла да значнага павелічэння даходаў феадалаў.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.