*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Становiшча беларускай культуры у 1953-1985г

контрольные работы, История

Объем работы: 17 стр.

Год сдачи: 2012

Стоимость: 9 бел рублей (290 рф рублей, 4.5 долларов)

Просмотров: 604

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Содержание
Заключение
Заказать работу
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ ……………………………………………………………….. 3
1. СІСТЭМА АДУКАЦЫІ, ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОЎ НАВУКІ І КУЛЬТУРЫ…………………………………………………………….. 4
2. СУПЯРЭЧНАСЦІ КУЛЬТУРНАЙ ПАЛІТЫКІ У 60-Я ГГ. ДАСЯГНЕННІ ЛІТАРАТУРЫ, АРХІТЭКТУРЫ, МАСТАЦТВА. ВЫКАРЫСТАННЕ СРОДКАЎ МАСАВАЙ ІНФАРМАЦЫІ Ў ІДЭАЛАГІЧНЫХ МЭТАХ ……………………………………………. 7
3. 1970-80-Я ГГ.: УЗМАЦНЕННЕ ПАРТЫЙНА-ІДЭАЛАГІЧНАГА КАНТРОЛЮ. ДЫСІДЭНЦКІ РУХ ……………………12
4. СЭНС ТЭРМІНАЎ: “ГУЛАГ”, ВОІНЫ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТЫ, ДЭФІЦЫТ ……………………. 15
ЗАКЛЮЧЭНЕ ……………………………………………………………… 16
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ ………………………………... 18
УВОДЗІНЫ
Узровень развіцця навукі і культуры ва ўсе часы з'яўляўся адной з важнейшых характарыстык паспяховасці любога грамадства і дзяржавы. Справядлівасць такой заканамернасці выразна засведчыла ХХ стагоддзе. Імклівае паскарэнне тэмпаў сацыяльна-эканамічных, грамадска-палітычных, духоўна-культурных змен, характэрнае для апошніх дзесяцігоддзяў мінулага і пачатку бягучага стагоддзяў - эпохі станаўлення і развіцця сучаснага постіндустрыяльнага (інфармацыйнага) грамадства, робіць навуку і культуру вядучым фактарам прагрэсу чалавецтва, ад якога залежыць не проста яго будучае, але, магчыма, і яго выжыванне.
У святле тых няпростых задач, якія стаяць перад нашай маладой незалежнай краінай, надзвычай важна звярнуцца да нашага складанага і супярэчлівага мінулага савецкай эпохі. Вопыт той пары - творчыя узлёты і перамогі, драматычныя павароты і трагічны лёс творцаў і іх твораў - могуць дапамагчы нам выявіць тое станоўчае, што яшчэ не страціла свайго стваральнага патэнцыялу і можа дапамагчы ў вырашэнні сённяшніх і заўтрашніх праблем, і знайсці тыя адмоўныя перажыткі савецкага мінулага, якія і сёння стрымліваюць развіццё навукі і культуры.
У прадстаўленай рабоце будзе разгледжана становішча культуры ў БССР у 1953-1985 гг. У прыватнасці, будзе асветлена развіццё сістэмы адукацыі, дзейнасць навуковых і культурных устаноў у БССР у акрэслены перыяд; будуць выяўлены важнейшыя супярэчнасці культурнай палітыкі ў 1960-я гг, названы галоўныя дасягненні ў розных сферах навукі і культуры,а таксама роля СМІ у ажыццяўленні ідэалагічнага кантролю; будзе паказана ўзмацненне партыйна-ідэалагічнага ціску і складванне і дзейнасць дысідэнцкага руху ў 70-80-я гг.
1. СІСТЭМА АДУКАЦЫІ, ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОЎ НАВУКІ І КУЛЬТУРЫ
У 1953-1985 гг. важныя змены адбываліся ў сістэме адукацыі БССР. Рэформа адукацыі другой паловы 50-х гг. праводзілася ў рэчышчы агульных палітычных пераўтварэнняў. Асноўным яе стрыжнем з’яўлялася ўвядзенне політэхнічнага навучання і цесная сувязь яго з працоўным выхаваннем. У снежні 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон "Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці народнай адукацыі СССР", згодна з якім сямігадовыя школы пераўтвараліся ў васьмігадовыя, сярэднія – у агульнаадукацыйныя адзінаццацігадовыя з вытворчым навучаннем. Ствараліся школы-інтэрнаты, у якіх вучыліся дзеці-сіраты і дзеці з малазабяспечаных сем’яў [4, с. 442]. На працягу некалькіх год у сярэдніх і большасці васьмігадовых школ адчыніліся майстэрні больш чым на 100 тыс. навучальных месцаў [11, с. 377]. Аднак у 1964 г. школы былі зноў пераведзены на дзесяцігадовы тэрмін навучання. Прафесійная падрыхтоўка стала неабавязковай [4, с. 442].
На базе дасягненняў у сферы матэрыяльнай вытворчасці стала магчымым у другой палове 50-х – 60-я гг. дамагчыся прыкметных зрухаў у сацыяльнай скіраванасці народнай адукацыі. Як станоўчае трэба адзначыць адмену ў 1956 г. платы за навучанне ў сярэдняй агульнаадукацыйнай школе. Раней па гэтай прычыне многія дзеці з малазабяспечаных сем’яў вымушаны былі кідаць вучобу, задавальняючыся адукацыяй толькі ў аб’ёме сямі класаў. У выніку узровень адукацыі маладых пакаленняў пачынаў адставаць ад патрабаванняў вытворчасці, асабліва ў такіх сферах, як прамысловасць і транспарт. Каб спыніць такі працэс, дзяржава робіць пэўныя крокі па забеспячэнні паступовага пераходу да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі [5, с. 314].
Новая хваля мадэрнізацыі ў народнай адукацыі стартавала ў другой палове 60-х і пачатку 70-х гг. У школах уводзіліся новыя праграмы. Пачатковая школа перайшла на трохгадовы тэрмін навучання. Дзіцячыя дашкольныя ўстановы пачалі ператварацца ў першую ступень падрыхтоўкі ў школу. Да 1975 г. быў...
ЗАКЛЮЧЭНЕ
Развіццё беларускай культуры у 1953-1985 гг. вызначалася тымі грамадска-палітычнымі падзеямі, якія адбываліся ў гэты час у СССР і БССР. Пасля смерці І.В. Сталіна. у краіне пачаліся кардынальныя змены, якія закранулі ўсе бакі жыцця. Перабудова дзяржаўна-палітычнага апарата, развянчанне культу асобы Сталіна на ХХ з’ездзе КПСС у 1956 г., пачатак рэабілітацыі несправядліва асуджаных па палітычных справах у 20 50-я гг., спробы эканамічных рэформ – усё гэта стварыла новыя ўмовы для развіцця як агульнасавецкай, так і беларускай культуры. Нездарма канец 50-х – 60-я гг. увайшлі ў савецкую гісторыю як час "хрушчоўскай адлігі". Хаця пакаленне "шасцідзесятнікаў" і ў наступныя дзесяцігоддзі фактычна працягвала вызначаць інтэлектуальны твар краіны, паступовы згортванне палітыкі "адлігі" і пераход савецкай дзяржавы і грамадства да "застою" не дазволіў у поўнай меры рэалізаваць творчы патэнцыял беларускіх дзеячаў навукі і культуры.
Нягледзячы на аб'ектыўныя праблемы і цяжкасці савецкай дзяржавы ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі, сістэма адукацыі СССР, у цэлым, і БССР, у прыватнасці, ідучы шляхам спробаў і памылак не проста здолела адпавядаць патрабаванням індустрыяльнай эпохі, але таксама стварыла якасны ўзор для пераймання, прынамсі, у асобных сваіх элементах, ва ўсім свеце. На гэтай сістэме і сёння шмат у чым трымаецца беларуская агульнаадукацыйная і вышэйшая школа. Акрамя таго, у гэты час складваецца стройная сістэма устаноў навукі і культуры, якая ў адпаведнасці з задачамі, што ставіліся перад гэтай сферай партыяй і ўрадам, у цэлым паспяхова функцыянавала.
Змены палітычнага курсу савецкай дзяржавы ў 50-60-я гг. абумовілі значныя супярэчнасці ў галіне навукі і культуры. Развянчанне культу асобы Сталіна, спробы гуманізацыі савецкай дзяржавы і грамадства, вяртанне з ГУЛАГу ацалелых беларускіх дзеячаў навукі і культуры стварыла спрыяльныя ўмовы для новых творчых поспехаў.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу