*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Жанрава-стылевыя асаблівасці апавяданняў Ядвігіна Ша

дипломные работы, Белорусский язык и литература

Объем работы: 47 стр.

Год сдачи: 2013

Стоимость: 50 бел рублей (1613 рф рублей, 25 долларов)

Просмотров: 1086

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Содержание
Заключение
Заказать работу
Змест
Уводзіны 2
Частка 1. Ядвігін Ш – пачынальнік беларускай мастацкай прозы 4
1.1.Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна Ш. 4
1.2.Пачатак творчасці 11
Частка 2. Стварэнне псіхалагічнай аповесці і публіцыстычнага нарысу 13
2.1.“Золата” – псіхалагічная аповесць Ядвігіна Ш 13
2.2.Публіцыстычны нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна Ш. 22
Частка 3. Жанрава-стылёвыя асаблівасці апавяданняў Ядвігіна Ш 25
3.1. Алегарычныя апавяданні Ядвігіна Ш. 25
3.2. Ядвігін Ш. - майстар псіхалагічна-бытавых твораў 36
Заключная частка 43
Спіс выкарыстанай літаратуры 45
Уводзіны

Ядвігін Ш. выступіў у літаратуры ў той час, калі беларуская мастацкая проза рабіла свае першыя крокі. Няпроста складваліся ўмовы і асабістага, і грамадскага жыцця пісьменніка. Усе гэта стала прычынай таго, што творчасць яго была няроўнай, супярэчлівай. Аднак бяспрэчнымі з’яўляюцца яго заслугі перад беларускай літаратурай.
Пісьменнік – рэаліст, ён у сваіх творах праўдзіва адлюстраваў пэўны перыяд гістарычнага жыцця беларускага народа, узбагаціў беларускую прозу новымі жанрамі, унёс магчымую на тым этапе стылявую разнастайнасць у розныя віды апавядання, быў адным з пачынальнікаў буйнога эпічнага палатна і мастацкай публіцыстыкі.
Як і ўсе першыя беларускія белетрысты, Ядвігін Ш. на працягу сваёй мастацкай дзейнасці адчуваў моцны ўплыў народнай творчасці. Яго таленту больш блізкім аказаўся сатырыстычна-гумарыстычны струмень у беларускім казачным эпасе. М.Багдановіч у артыкуле “Новы перыяд у гісторыі беларускай літаратуры (1912-1913)” назваў пісьменніка байкапісцам. І сапраўды, пераважная большасць алегарычных апавяданняў Ядвігіна Ш. па форме, стылі, па сатырыстычнай накіраванасці нагадвае байкі ў прозе.
Алегарычныя апавяданні – лепшая частка літаратурнай спадчыны Ядвігіна Ш. Іменна ў гэтай мастацкай форме пісьменнік найбольш поўна праявіў свой сатырычны талент.
Амаль адначасова з алегарычнымі творамі Ядвігін Ш. піша псіхалагічна-бытавыя апавяданні: “Зарабіў”, “Шчаслівая”, “Гаротная”, “З бальнічнага жыцця”, “Зарабляюць”, “Жывы нябожчык”.
1.1.Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна Ш

Ядвігін Ш. – адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы – жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Вучань Дуніна-Марцінкевіча, ён быў паплечнікам Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, старэйшым сучаснікам Цішкі Гартнага, М. Гарэцкага, З. Бядулі. Своеасаблівы і складаны быў жыццёвы шлях гэтага чалавека, нялёгкай была яго творчая біяграфія.
Нарадзіўся Ядвігін Ш. (Антон Іванавіч Лявіцкі) ў 1868 г. у маёнтку Добасня Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (зараз Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці), дзе ў той час яго бацька служыў упраўляючым. Неўзабаве бацька змяніў месца працы, і сям’я пераехала на Міншчыну.
Дзевяцігадовага Антося аддаюць вучыцца ў прыватную школу, арганізаваную дачкой В. Дуніна-Марцінкевіча ў фальварку Люцынка. Скончыўшы затым Мінскую гімназію, Лявіцкі паступіў вучыцца ў Маскоўскі універсітэт на медыцынскі факультэт. Гэта былі 80-я гады, вядомыя ў гісторыі Расіі як перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі, вьікліканай падзеямі 1 сакавіка 1881 г. — забойствам цара Аляксандра II. [1, c.60-62]
Тым не менш перадавая частка студэнцтва і ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій падавала аб сабе голас. Буйныя студэнцкія «беспарадкі» адбыліся ў вышэйшых навучальных установах Масквы і Пецярбурга якраз у той час, калі ў Маскоўскім універсітэце вучыўся Ядвігін Ш. У сваіх «Успамінах» пісьменнік перадае гэту атмасферу студэнцкіх вьіступленняў, з уласцівым яму пачуццём гумару расказвае, як часам выратоўвала студэнцкая вынаходлівасць там, дзе адкрыта дзейнічаць было сурова забаронена. Ён, напрыклад, апавядае пра тое, як студэнты арганізавалі дэманстрацыю з прычыны смерці М. Г. Чарнышэўскага.
Заключная частка

Ядвігін Ш. — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы — жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Вучань Дуніна-Марцінкевіча, ён быў паплечнікам Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, старэйшым сучаснікам Цішкі Гартнага, М. Гарэцкага, 3. Бядулі. Своеасаблівым і складаным быў яго жыц-цёвы шлях, нялёгкай была яго творчая біяграфія.
Як і ўсе беларускія апавядальнікі, Ядвігін Ш. на працягу сваёй мастацкай дзейнасці адчуваў моцны ўшшў народнай творчасці. Ядвігін Ш. — пісьменнік-сатырык і гумарыст. Яго таленту болын блізкім аказаўся сатырычна-гумарыстычны струмень у беларускім казачным эпасе. Максім Багдановіч у артыкуле «Новый период в истории белорусской литературы» (1912) назваў пісьменніка байкапісцам. I сапраўды, пераважная большасць алегарычных апа-вяданняў Ядвігіна Ш. па форме, стылю, па сатырычнай накіраванасці нагадвае байкі ў прозе.
Алегорыі Ядвігіна Ш. складаюць лепшую частку яго мастацкай спадчыны. Гэта невялічкія па памеру апавяданні-байкі, разнастайныя не толькі па тэматыцы, але і па эмацыянальнай афарбоўцы. Для іх характэрны то лёгкі гумар, то з'едлівая палітычная сатыра, то пранікнёны лірызм.
У баечным стылі напісаны амаль усе алегарычныя апавяданні Ядвігіна Ш. У адпаведнасці з асаблівасцямі баечнай апавядальнай манеры пісьменнік стварае то гумарыстычную сцэнку, то злую сатырычную камедыю. Ен старанна выпісвае характары герояў сваіх невялічкіх твораў, пры гэтым карыстаецца таксама баечнымі сродкамі мастацкай тыпізацыі: характары тыповыя, яны пададзены ў складаных грамадскіх узаемаадносінах, аднак не маюць інды-відуальных рыс, пазбаўлены рэалістычнай канкрэтызацыі, псіхалагізм іх у значнай ступені абагульнены. Гэта ў свой час адзначаў М. Багдановіч.
Ядвігін Ш. — майстар моўных характарыстык. Яго алегарычныя апавяданні — жывы прыклад багатай сінанімічнасці, метафарычнасці беларускай мовы, сведчанне яркасці і свежасці яе тропаў.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу