*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года як крыніца права Беларусі 16-1-й пал.19 стст. і яго ўплыў на сучасную прававую культуру.

дипломные работы, История

Объем работы: 62 стр.

Год сдачи: 2013

Стоимость: 55 бел рублей (1774 рф рублей, 27.5 долларов)

Просмотров: 605

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
УВОДЗІНЫ ………………………………………………………………………………………...3
ГЛАВА 1 СТАТУТ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 1588 Г. ЯК КРЫНІЦА ПРАВА БЕЛАРУСІ ………………………………………………………………………………………...6
1.1 Грамадска-палітычныя ўмовы фарміравання сістэмы статутнага права ў XVI ст……...….6
1.2 Грамадзянскае права і яго асноўныя інстытуты па Статуту 1588 г………………………..13
1.3 Абавязацельнае права і рэгуляванне спадчынных праваадносін згодна Статуту 1588 г…20
1.4 Крымінальнае права і асноўныя яго палажэнні па Статуту 1588 г………………..……….28
ГЛАВА 2 УПЛЫЎ СТАТУТА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 1588 Г. НА СУЧАСНУЮ ПРАВАВУЮ КУЛЬТУРУ………………………………………………………...36
2.1 Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. і еўрапейскае заканадаўства ……………..…36
2.2 Усходнееўрапейская сістэма права і Статут 1588 г ………………………………………...44
2.3 Грамадска-палітычнае значэнне і роля Статута 1588 г. у фарміраванні беларускай нацыі і дзяржаўнасці ……………………………………………………………………………………….48
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………………………………56
СПІС ВЫКАРЫСТАННЫХ КРЫНІЦ…………………………………………………………..58
Даследаванне гістарычнай эвалюцыі прававой сферы заўсёды мае галоўнай мэтай – удасканаленне сучаснага заканадаўства і дзеючых прававых інстытутаў. Менавіта пастаянныя трансфармацыі дзяржаўна-прававой сферы патрабуюць пераасэнсавання мінулага і папярэдніх навуковых падыходаў адносна такіх палітычных інстытутаў як права і дзяржава. У гэтай сувязі роля гісторыка-прававой навукі мае асаблівае значэнне, паколькі яна дапамагае прааналізаваць і асэнсаваць папярэдні ход гістарычнага развіцця, улічыць ранейшыя недахопы, на падставе чаго можна прагназаваць перспектывы далейшага развіцця дзяржаўнасці і прапаноўваць найбольш прымальныя механізмы яе ўдасканалення.
Перыяд Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) – дзяржавы, палітыка-эканамічным цэнтрам якой былі беларускія землі, з’яўляецца адным з цікавых і важных гістарычных этапаў беларускай дзяржаўнасці. Асабліва гэта тычыцца ХVI ст., на працягу якога ў грамадстве атрымліваюць пашырэнне новыя, гуманістычныя і рэфармацыйныя ідэі, зараджаецца канстытуцыяналізм і парламентарызм дзяржавы, ствараюцца навукова-культурныя і сацыяльна-эканамічныя перадумовы значных дзяржаўных рэформаў (зямельнай, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай, судовай і інш.), якія паступова і ажыццяўляюцца. Гэта стагоддзе пазначылася і прававой рэформай, вынікам якой стала стварэнне Статутаў – знакамітых зводаў законаў Вялікага княства Літоўскага.
Мэтай дадзенай працы з’яўляецца комплекснае даследванне розных форм права па Статуту 1588 г., вызначэнне іх месца ў агульнаеўрапейскай сістэме права і ўплыў на прававую культуру...
Аналіз артыкулаў Статута ВКЛ 1588 г. дазваляе зрабіць выснову, што дадзены прававы дакумент сапраўды можна назваць канстытуцыйным актам, які павінен заняць свае месца ў еўрапейскай прававой гісторыі і сістэме яе крыніц, тым больш, што менавіта на яго падставе альбо з яго дапамогай па меньшай меры шэсць еўрапейскіх дзяржаў стваралі ўласныя прававыя акты, ці выкарыстоўвалі напрамую. Да Статута Вялікага княства Літоўскага неабходна звяртацца і ў сучасных умовах, разглядаючы яго як важнейшую крыніцу права для ўдасканалення і развіцця механізму канстытуцыйнага кантролю.
Грамадзянскае права сярэднявечнай Беларусі характарызуецца дастатковай рэгламентацыяй праваадносін, зладжаннасцю і распрацаваннасцю асноўных прававых інстытутаў, зразумеласцю і дакладнасцю юрыдычных фармулевак. Статут 1588 г. канкрэтна вызначыў прававы статус самастойных суб’ектаў права, да якіх адносілі: дзяржаву, царкву, манастары, свабодных сялян, сялянскую грамаду. Важнае значэнне мела размежаванне праваздольнасці і дзеяздольнасці суб’ектаў, хаця гэтыя катэгорыі ў той час у крыніцах не сустракаюцца.
Нягледзячы на недакладнасць і пэўную супярэчлівасць крымінальных артыкулаў, у цэлым яны характарызуюцца высокай для свайго часу развітасцю і паўнатой ахопу праваадносін у галіне злачынства і пакарання, імкненнем выкарыстаць усё новае і прагрэсіўнае, што было выпрацавана тагачаснай еўрапейскай прававой навукай. Статут 1588 г. замацаваў такія прагрэсіўныя прававыя прынцыпы, як вяршэнства закона, прэзумпцыю невінаватасці, індывідуалізацыю адказнасці, справядлівасць і адносную гуманнасць пры вызначэнні пакарання...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу