Жанрава-стылёвыя асаблівасці паэзіі Ф.Багушэвіча
курсовые работы, Белорусский язык и литература Объем работы: 24 стр. Год сдачи: 2013 Стоимость: 20 бел рублей (645 рф рублей, 10 долларов) Просмотров: 815 | Не подходит работа? |
Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
Змест
Уводзіны
Глава 1. Францішак Багушэвіч: крэскі жыцця і творчасці
Глава 2. Асноўныя жанравыя і стылевыя адметнасці паэзіі Францішка Багушэвіча
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры

Асобе і творчасці Францішка Багушэвіча (1840 – 1900) прысвечана немалая колькасць даследчыцкіх прац, але яго постаць застаецца яшчэ шмат у чым не разгаданай сённяшнім літаратуразнаўствам. Так, да гэтага часу няма адзіна выпрацаванай канцэпцыі творчага метаду пісьменніка, не поўна апісаны арсенал яго мастацкіх сродкаў, застаецца загадкай лёс яго трэцяй паэтычнай кнігі “Скрыпка (альбо “Скрыпачка…”) беларуская”, не асягнуты глыбіня і мера спалучанасці ў яго асобе адвакацкага і пяснярскага чынаў, да таго ж сучаснасць кожны раз патрабуе пэўнай актуалізацыі класікі, пошуку новых акцэнтаў у тым, што здаецца хрэстаматыйна закансэрваваным. Тым не менш трэба аддаць належнае сучаснаму багушэвічазнаўству, найперш такім даследчыкам, як светлай памяці Генадзь Кісялёў, Уладзімір Содаль, Язэп Янушкевіч, стараннямі якіх максімальна поўна ўзноўлена біяграфія пісьменніка, сабрана і выдадзена яго творчая спадчына, зроблены фундаментальныя высновы адносна праблематыкі і стылю яго паэзіі і прозы, іх значэння для далейшага развіцця беларускай літаратуры.
Абодва зборнікі Багушэвіча: і “Дудка беларуская” (1891) і “Смык беларускі” (1894) – змяшчалі выключна вершы на беларускай мове, што было сапраўды ўпершыню за ўсю гісторыю літаратуры Беларусі ў ХІХ стагоддзі. Актуальнымі былі прадмовы да кніг Багушэвіча, значэнне якіх
вельмі трапна адной фразай акрэсліў яшчэ Максім Багдановіч у сваім рускамоўным нарысе “Белорусское возрождение”: “У прадмовах да сваіх кніжак Багушэвіч бадай ці не першым стаў прапаведнікам усебаковага нацыянальнага адраджэння беларусаў, даказваючы, што яны прадстаўляюць асобны, самастойны народ” [1, с. 273]. Да Багушэвіча вялікай праблемай была гістарычна абумоўленая шматмоўнасць літаратуры, якая трывала амаль праз усё ХІХ стагоддзе. Беларускае літаратуразнаўства на пачатку ХХ стагоддзя адмяжоўвалася ад польскамоўнай традыцыі ў айчынным прыгожым пісьменстве, бо трэба было крышталізаваць і замацаваць як дасканалую вартасць рэчышча ўласнай беларускай літаратуры,...

Такім чынам, Францішак Багушэвіч, чалавек з магутным пісьменніцкім талентам, багатым жыццёвым вопытам і вышэйшай юрыдычнай адукацыяй, не з’яўляўся песняром адной тэмы, хаця сацыяльны аспект і скразны ў яго паэзіі, адлюстраванне рэчаіснасці ў творчасці пісьменніка было шматфункцыянальным. Ф. Багушэвіч – хрысціянскі паэт, які выдатна ведаў тэксты Святога Пісання і шырока выкарыстоўваў іх у творчасці. Рэцэпцыя кананічных твораў была разнастайнай: распрацоўка сюжэтаў, выкарыстанне формы малітвы і евангельскіх вобразаў, амаль прамое цытаванне, згадванне адпаведных рэалій, алюзіі і інш. Таму без звароту да кананічных тэкстаў хрысціянства, без высвятлення ўплываў мастацкіх традыцый сусветнай літартуры немагчыма спасцігнуць як саму сутнасць Багушэвічавых твораў, так і асаблівасці светапогляду іх творцы, які напрыканцы ХІХ ст. імкнуўся даць нацыянальнае Евангелле беларускаму народу, апавясціць, што настаў час “адраджацца” ці паўставаць з мёртвых.
Можна трактаваць і больш радыкальна: Ф. Багушэвіч першы ў новай беларускай літаратуры “богаборац”, і ён успрымаў такое змаганне не з радасцю, а як цяжкую наканаванасць, як свой пакутніцкі крыж (зноў жа вобраз евангельскі). Пры ўсім спецыфічным ракурсе вырашэння пытанняў веры ў вершы “Хрэсьбіны Мацюка”, у зборніку “Дудка беларуская” (1891) аўтар засведчыў свае складаныя адносіны да хрысціянскай рэлігіі ўвогуле (“Бог не роўна дзеле” ці радок “здзеквалісь Бог і людзе” (“Кепска будзе!”)), і скептычнае стаўленне да розных царкоўных канфесій і іх служкаў у прыватнасці. Служкі царквы не толькі пакутуюць у створаным багушэвічаўскай фантазіяй чысцы, але ўсе яны – і ксёндз, і поп, і рабін – сваёй прысутнасцю нібы асвячаюць глум над безабаронным мужыком, намаляваны ў вершы “У судзе”. Ф. Багушэвіч здзекуецца з Бога, кананічных тэкстаў, святароў, значыць, ён ваяўнічы атэіст [8, c. 130].
После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.