*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

ТЭМА: Вобразна-кампазiцыйная сiстэмапаэмГ.Лангфэла «СпеупраГаявату» iЯ.Коласа «Новаязямля».

дипломные работы, Литература

Объем работы: 34 стр.

Год сдачи: 2013

Стоимость: 53 бел рублей (1710 рф рублей, 26.5 долларов)

Просмотров: 602

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
ЗМЕСТ


УВОДЗІНЫ 3
1. Г. ЛАНГФЭЛА I ЯГО ПАЭМА “СПЕЎ ПРА ГАЯВАТУ” 6
2. ЖАНРАВА-КАМПАЗIЦЫЙНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ПАЭМЫ Я.КОЛАСА “НОВАЯ ЗЯМЛЯ”.. 21
3. ПАРАЎНАЛЬНЫ АНАЛІЗ ПАЭМ Я.КОЛАСА “НОВАЯ ЗЯМЛЯ” І Г. ЛАНГФЭЛА “СПЕЎ ПРА ГАЯВАТУ” 36
ЗАКЛЮЧЭННЕ 52
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 54

1. Г. ЛАНГФЭЛА I ЯГО ПАЭМА “СПЕЎ ПРА ГАЯВАТУ”
Аўтар паэмы “Спеў пра Гаявату” Генры Лангфэла (1807-1882) амерыканскі паэт. Ён вырас у багатай буржуазнай сям'і. Бацька будучага літаратара быў бачным юрыстам і дэпутатам Кангрэсу. Яшчэ маладым чалавекам Г. Лангфэла здзейсніў два падарожжа па Еўропе. Па вяртанні заняў кафедру новых моў у Гарвардзе, якую не пакідаў да 1854. Сваю літаратурную дзейнасць ён пачаў двума сентыментальна-рамантычнымі кнігамі шляхавых нарысаў ("Outre Mer", 1833, і "Hyperion", 1839).
Усе творы Г. Лангфэла можна разбіць на тры групы. Першая: арыгінальныя вершы, медытатыўная лірыка з моцным філасофска-дыдактычным налётам ("Voices of the Night" - "Галасы ночы", 1839; "Birds of Passage" - "Пералётныя птушкі", 1858; "The Seaside and the Fireside" - "У мора і ў агменю", 1849; "Flower de Luce" - "Ірыс", 1867, і інш.)
Другая – творы, у рознай ступені звязаныя з узорамі заходнееўрапейскай літаратуры, у некаторых з іх Г. Лангфэла выкарыстаў сюжэты і рысы агульнага каларыту помнікаў сярэднявечча ("The spanish Student" - "Іспанскi cтудэнт", 1843; "The golden Legend" - "Залатая легенда" і інш), іншыя нясуць адбітак непасрэднага ўплыву паэзіі англа-германскіх рамантыкаў XIX ст. ("Ballads and other Poems" - "Балады і паэмы", 1841 і інш); сюды ж ставяцца шматлікія пераклады Г. Лангфэла з якіх самым значным з'яўляецца пераклад "Боскай камедыі" Дантэ.
Нарэшце для трэцяй групы характэрныя творы, якія адносяцца да спроб Лангфэла стварыць нацыянальны эпас ("Evangeline", 1847; "The Courtship of Miles Standish" - "Сватоўства Майльза Стэндиша", 1858; "The Song of Hiawatha" - "Спеў пра Гаявату", 1855).
“Спеў пра Гаявату” – найбольш вядомы твор Генры Лангфэла. Лангфэла напісаў сваю...
УВОДЗІНЫ

У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі ... Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.
Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму. Але гэтыя пачуццi знаёмыя не толькi беларусам. Амаль што кожны чалавек, якi ўсведамляе сваю нацыянальную прыналежнасць, бачыць сябе часткай свайго сацыякультурнага асяроддзя, адчувае нешта падобнае. Таму гэткi вось патрыятызм знайшоў сваё адлюстраванне ў тым лiку i ў мастацтве. Яскравымi прадстаўнiками лiтаратурнага напрамку ў гэтым сэнсе з'яўляюцца сапраўдны пясняр беларускай культуры Якуб Колас i амерыканскi паэт эпохi рамантызму Генры Лангфэла. Абодва аўтары прысвяцiлi свае творы нацыянальным культурам: Колас – беларускай, Лангфэла – iндзейскай. Прыкметна, што апошнi мае датыкненне да яе вельмi апасрадавана. Генры Лангфэла па паходжанню белы амерыканец. Але, на маю думку, яны, як творцы, аб'яднаны адной мэтай – стварыць сапраўдны нацыянальны эпас. Менавiта гэты факт робiць даследванне сучасным i актуальным. Якiм чынам гэта робiцца? Якiя лiтаратурныя i гiстарычныя сродкi выкарыстоўваюцца? I увогуле, што дае народу прысутнасць у яго мастацтве твораў, якiя магчыма аднесцi да азначэння “нацыянальны эпас”? Паспрабуем знайсцi абаснаваныя адказы на гэтыя пытаннi.
Значнасць твораў Генры Лангфэла і Якуба Коласа заключалася ў тым,што пошук нацыянальнага характару быў звязаны не з абагульненым сацыяльным тыпам, а з яркай чалавечай індывідуальнасцю.
Вышейадзначаных мастакоў аб’ядноувала адно – роздум пра Радзіму, яе сучаснае, мінулае і тое што чакае яе далей. Гэта мастакі, якія ўнеслі ўклад не толькі ў літаратуру роднай краіны, але і ў сусветную.
Яны шукалі магчымасць перадаць ў сваіх творах свае думкі і пачуцці, і шмат...
ЗАКЛЮЧЭННЕ


Такім чынам, былі зроблены наступныя высновы:
Па багацці жыццёвага зместу “Новая зямля” не мае сабе роўных у беларускай літаратуры. Гэта – панарамны малюнак жыцця працоўнага беларускага сялянства напярэдадні першай рускай рэвалюцыі, сапраўдная энцыклапедыя яго паўсядзённага побыту, летапіс імкненняў і мар, трывог і надзей. Тут і на дзіва глыбокае адлюстраванне духоўнага свету простых людзей, і непаўторныя малюнкі роднай прыроды, і спроба філасофскага асэнсавання заканамернасцей грамадскага жыцця.
Паэт абмалёўвае нястрымнае імкненне герояў да шчасця, да такога месца ў жыцці, якога яны заслугоўваюць сваёй працоўнай дзейнасцю, усведамленнем сваёй ролі ў грамадстве, маральнай і духоўнай перавагі над прадстаўнікамі паразітычных класаў. I адначасова, навучаны вопытам усяго гістарычнага развіцця, размахам і плёнам трох рэвалюцый, бачыць ілюзорнасць намаганняў здабыць сабе зямлю і волю тымі сродкамі, якімі намагаюцца зрабіць гэта героі.
Гэты твор аб лёсе сялянства, аб яго імкненні да шчасця і свабоды. У паэме шматбакова паказана жыццё народа, яго цяжкая праца, асаблівасці характару, побыту, мовы. Своеасабліва паказана і прырода роднага краю. Яскравае выяўленне мар працоўных робіць гэты твор непаўторным. Галоўнае ж у паэме – пошукі зямлі і волі. Гэтая тэма вызначае асноўны змест «Новай зямлі». Да свабоднай працы на ўласнай зямлі імкнуцца ўсе коласаўскія героі.
Шматгранная літаратурна-мастацкая спадчына Якуба Коласа – гэта неад'емная частка духоўнага набытку беларусаў, невычэрпная крыніца мудрасці, хараства і прыгажосці. Тут скандэнсаваны неацэнны маральны вопыт, які назапашваўся працоўным людам на розных этапах сваёй гісторыі – у гады паднявольнага існавання і ў гады барацьбы за свабоду і нацыянальную незалежнасць.
Вершаваныя і празаічныя творы Коласа прадэманстравалі невычэрпныя магчымасці мастацкага, вобразнага слова, аплодненага глыбокім і шчырым пачуццём любові да жыцця, да чалавека і роднай зямлі.
Тым жа нацыянальным характарам адметны “Спеў...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу