*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Асоба Якуба Коласа ў творчасці беларускіх паэтаў

курсовые работы, Белорусский язык и литература

Объем работы: 35 стр.

Год сдачи: 2013

Стоимость: 20 бел рублей (645 рф рублей, 10 долларов)

Просмотров: 781

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
Змест

Уводзіны……………………………………………………………………………..2Частка 1. Асоба паэта-генія як увасабленне магутнасці беларускай душы……..4
1.1 Постаць Я.Коласа як асобная старонка ў гісторыі беларускай літаратуры… 4
1.2 2012 – юбілейны год Я.Коласа ………………………………………………..18
Частка 2. Духоўнае прыцягненне беларускіх паэтаў XX ст да асобы Я.Коласа.25
2.1 Успрыманне творчасці Я.Коласа маладымі пісьменнікамі ў 20-я гг XX ст. 25
2.2 Вобраз Я.Коласа ў творах паэтаў 30-50-х гадоў……………………………. 28
2.3 Партрэт песняра ў вершах 60-80-х гадоў……………………………………. 30
2.4 Шанаванне памяці Я.Коласа ў сучасным літаратурна-культурным
асяроддзі………………………………………………………………………….. .31
Заключэнне………………………………………………………………………... 34
Спіс выкарыстанай літаратуры………………………………………………….. 35
Уводзіны
Шлях, які прайшоў Якуб Колас, – адметны. Асноватворныя ўласцівасці яго жыцця і дзейнасці – сумленнасць, высокароднасць, нераўнадушша, імкненне дапамагчы ў цяжкіх абставінах, грунтоўнасць ва ўсіх жыццёвых праявах, вернасць сваім прынцыпам, адстойванне ў прамым ці ўскосным выглядзе ўласных поглядаў, любоў да радзімы і яе народа, клопат аб захаванні нацыянальнай самабытнасці беларусаў, аб беларускай мове, пратэст супраць рознага кшталту прыгнечання чалавека. Гэтыя якасці ў поўнай меры адбіліся на творчасці пісьменніка, які ўнёс значны ўклад у нацыянальную і сусветную літаратуру. Сярод творчых дасягненняў найбольш важкімі з’яўляюцца пашырэнне жанравых магчымасцяў беларускай літаратуры, выкарыстанне шырокай і актуальнай тэматыкі ў паэтычных і празаічных творах, узбагачэнне паэзіі філасофскай і пейзажнай лірыкай, спалучэнне лірыкі і эпасу, закладанне асноў беларускага рамана і беларускай дзіцячай літаратуры, філасофскае асэнсаванне рэчаіснасці праз алегарычны аповед, станаўленне норм беларускай літаратурнай мовы. Ужо ў 1920 г. у выдадзенай у Вільні “Гісторыі беларускай літаратуры”, якую напісаў вядомы беларускі пісьменнік і літаратуразнавец М. Гарэцкі, Якуб Колас названы класікам беларускай літаратуры.
Гаворачы пра творчасць Якуба Коласа, мы шмат разоў можам ужываць слова «ўпершыню». Іменна ён першы ў гісторыі беларускай літаратуры, узбагачаючы і ўзнімаючы на новы, вышэйшы ўзровень традыцыі Францішка Багушэвіча і Янкі Лучыны, так глыбока зазірнуў у псіхалогію і душу працоўнага селяніна. У апавяданнях «Васіль Чурыла» і «Малады дубок» чытачу перадаюцца перажыванні бяспраўных, але гордых жыхароў беларускай вёскі — лесніка Васіля Чурылы і селяніна Максіма Зарубы. Верш «Маці» — гэта эпічны, але ў кожнай сваёй дэталі эмацыянальны і лірычны малюнак аднаго вечара, аднаго эпізода ў пакутлівым лёсе беднай сялянскай удавы — самотнай, бездапаможнай перад варожымі сіламі сацыяльна-грамадскага ладу, але не зломленай. Мы быццам слухаем, прапускаючы кожнае слова праз свае...
Заключная частка

Якуба Коласа, мы называем класікам беларускай літаратуры. Яго творы непарыўнымі сувязямі з'яднаны з жыццём народа. Яго творы напісаны з вялікім мастацкім майстэрствам і з'яўляюцца узорам самаадданага служэння пісьменніка свайму народу. Асноўны змест яго твораў - жыццё і побыт, сацыяльны і нацыянальны прыгнёт беларускага народа, яго барацьба за свае правы, за лепшую будучыню. Творчай манеры Якуба Коласа ўласцівы глыбокі псіхалагізм, пейзажнае майстэрства, гармонія формы і зместу, яснасць, празрыстасць стылю, пастаноўка вострых актуальных праблем сучаснасці, філасофскі роздум над вечнымі праблемамі жыцця, услаўленне духоўнага багацця і маральнай прыгажосці чалавека.
Якую б ні ўзяць старонку гісторыі беларускага народа таго часу, калі Якуб Колас упершыню выступіў у друку і да апошніх дзён яго жыцця, пра кожную з іх ён сказаў свае важкае слова. Барацьба працоўных за свае сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя і грамадзянская вайна, стваральная праца пад сонцам новага жыцця, калектывізацыя сельскай гаспадаркі, росквіт навукі і мастацтва, Вялікая Айчынная вайна і сусветна-гістарычная перамога савецкага народа, аднаўленне і далейшы ўздым народнай гаспадаркі — кожная з гэтых тэм знайшла сваё адлюстраванне ў прозе, паэзіі або драматургіі Якуба Коласа.
Ён славіў дружбу народаў, паказваў маральнае хараство савецкага чалавека, захапляўся яго творчым геніем, адвагай і гераізмам.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу