*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Параўнальны аналіз прававой сістэмы ВКЛ з правам Еўропы

курсовые работы, История

Объем работы: 27 стр.

Год сдачи: 2013

Стоимость: 20 бел рублей (645 рф рублей, 10 долларов)

Просмотров: 460

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
ЗМЕСТ


Уводзiны……………………………………………………………………………...3
1 Параўнанне крымiнальнага права ВКЛ з «Каралiнай» Карла V………………..4
2 Параўнанне сістэмы судаўладкавання сярэднявечнай Сербіі і ВКЛ………….10
Заключэнне………………………………………………………………………….26
Спіс выкарыстаных крыніц………………………………………………………27
Уводзiны

Звод законаў Вялікага Княства Літоўскага замацоўваў ягоны суверэнітэт, дзяржаўны і грамадскі лад, правы і абавязкі жыхароў. Сцвярджаючы ідэю рэлігійнай талерантнасці, Статут забяспечваў правы людзей незалежна ад іх веравызнання. Іншаземцам забаранялася набываць у нашай краіне зямлю, займаць дзяржаўныя пасады і атрымліваць ганаровыя званні. 3 увагі на Люблінскую унію гэтыя забароны датычылі найперш палякаў.
Грунтоўна былі распрацаваныя ў Статуце 1588 года прынцыпы дзейнасці судоў, грамадзянскае і крымінальнае права. Кодэкс законаў нашай дзяржавы ўводзіў прэзумпцыю невінаватасці, у адпаведнасці з якой чалавек не можа лічыцца злачынцам, пакуль ягоную віну не давядзе суд.
Мэта нашай працы - правесці параўнальны аналіз прававой сістэмы ВКЛ з правам Еўропы.
Для дасягнення пастаўленай мэты патрабавалася рашэнне наступных задач:
1. Параўнаць крымiнальнае права ВКЛ з «Каралiнай» Карла V;
2. Вызначычь сходныя рысы сістэмы судаўладкавання сярэднявечнай Сербіі і ВКЛ.
Аб'ект даследавання: нарматыўна-прававыя акты ВКЛ і Еўропы.
Прадмет даследавання: сярэднявечнае права.
Для рашэння пастаўленых задач былі скарыстаны наступныя метады:
• аналіз навуковай і метадычнай літаратуры па праблеме даследавання;
• класіфікацыя, сістэматызацыя і абагульненне атрыманай інфармацыі.
Структура курсавой працы: курсавая праца складаецца з уводзін, дзвюх частак, заключэння, спісу скарыстаных крыніц (19). Агульны аб'ём працы - 28 старонак.
Заключэнне
Уражвае тое, што Статут 1588 года быў ці не першым у Еўропе (а магчыма, і ў свеце) прававым кодэксам, які паслядоўна і рашуча абараняў прыроду. Калі б, жывучы ў Вялікім Княстве, вы рызыкнулі разбурыць лебядзінае ці сакалінае гняздо, вас чакаў бы штраф ад трох да шасці коп грошай, калі б застрэлілі ці злавілі бабра - ад дзвюх да чатырох. Каб уявіць памер пакарання, магчыма параўнаць: добры жарабец альбо рабочы вол тады каштавалі дзве капы.
Статут 1588 года і надалей замацоўваў нашую мову ў якасці дзяржаўнай. На ёй працавала канцылярыя вялікага князя, на ёй манарх і ўсе галоўныя асобы Княства звярталіся - пісьмова ці вусна - да насельніцтва краіны. Дзяўляючыся выдатным творам прававой культуры, Статут 1588 года вельмі істотна ўплываў на заканадаўствы Польшчы, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Расіі. Масква падрыхтавала першы ўласны звод законаў - толькі ў 1649 годзе, прычым (гэта неаднаразова адзначалі расійскія даследчыкі) значная частка ягоных раздзелаў і параграфаў была перакладзеная са Статута ВКЛ і цалкам спісаная, а частка - «творча» дапасаваная да патрэбаў маскоўскага самаўладдзя. Заўважым, што нават словы, якімі пачынаецца амаль кожны параграф «Уложення»: «А будет кто» - гэта не што іншае, як пераклад звычайнай формулы нашага зводу: «Гдыбы хто».
Праз два з лішнім стагоддзі пасля зацверджання кодэкс старабеларускіх законаў працягвалі лічыць бліскучым еўрапейскім зводам юрыдычных актаў. У 1791 годзе на паседжанні сойма Рэчы Паспалітай адзін з яго дэпутатаў казаў у сваёй прамове, што «Статут робіць гонар чалавечаму розуму. Ён складзены так разумна, асабліва ў дачыненні да відаў пакарання, што яго можна назваць найбольш дасканалай кнігай законаў ва ўсёй Еўропе».
Застаецца дадаць, што на нашых землях Статут 1588 года дзейнічаў нават пасля захопу Беларусі Расійскай імперыяй: у Магілёўскай і Віцебскай губернях - да 1831 года, а ў Гарадзенскай, Менскай і Віленскай да 1840 года.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу