*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Самостоятельная работа по истории Беларуси

рефераты, История

Объем работы: 9 стр.

Год сдачи: 2013

Стоимость: 10 бел рублей (323 рф рублей, 5 долларов)

Просмотров: 502

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
УВОДЗІНЫ ..................................................................3


АСНОЎНАЯ ЧАСТКА ...................................................................5


ЗАКЛЮЧЭННЕ ...................................................................8


СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ ......................................9
УВОДЗІНЫ
Калі сёння мы разважаем пра найбольш спрыяльнае месца для жыцця ў свеце, альбо марым пра лепшае жыццё на Бацькаўшчыне, вельмі часта галоўныя паказчыкі яго якасці мімаволі змяшчаюцца намі ў матэрыяльнай сферы - рахунак у банку, прыватны дом, новы аўтамабіль, сучасная бытавая тэхніка і стыльная мэбля і вопратка. Аднак такія разважанні ўсё ж выглядаюць занадта павярхоўнымі. Нават калі зірнуць на праблему з чыста практычнага пункту гледжання, можна задаць сабе пытанне: навошта будуць багацце, нерухомая і рухомая маёмасць, калі ў любы момант іх могуць адабраць, калі хтосьці будзе мець права адвольна кінуць цябе за краты, калі пад пагрозай можа апынуцца тваё жыццё і жыццё блізкіх людзей? Адказ будзе відавочным: без правоў і свабодаў матэрыяльныя даброты анічога не вартыя.
Найбольш поўна гэтая ідэя была адлюстравана ў асветніцкай тэорыі натуральнага права. "Мы лічым самавідавочнымі ісціны: што ўсе людзі створаны роўнымі і надзелены Творцам пэўнымі і неад'емнымі правамі, сярод якіх - права на жыццё, на свабоду, і на імкненне да шчасця", - пісаў у Дэкларацыі незалежнасці ЗША адзін з бацькоў-заснавальнікаў заакіянскай звышдзяржавы Томас Джэферсан [3, с. 34].
Шлях да разумення гэтай "самавідавочнай ісціны" быў доўгім нават на Захадзе; усё чалавецтва да канца яго, на жаль, пакуль не прайшло. Яшчэ больш складаным аказаўся рух да практычнай рэалізацыі гэтай ідэі. На думку Г.В.Ф. Гегеля, у гэтым руху ("барацьбе за прызнанне") і ёсць галоўны змест гісторыі чалавецтва: "...Хоць дзяржава таксама можа ўзнікнуць у выніку гвалту, яна трымаецца, тым не менш, не на ім; у сваім праяўленні сіла спараджала толькі нешта ў-сабе-і-для-сябе-правамернае - законы, канстытуцыю. У дзяржаве дух народа - норавы, законы - з'яўляецца пануючым пачаткам. Тут чалавека прызнаюць і з ім абыходзяцца як з разумнай істотай, як з вольным, як з асобай; і кожны асобны чалавек са свайго боку робіць сябе вартым гэтага прызнання тым, што пераадольвае прыроднасць сваёй самасвядомасці, падпарадкоўваецца...
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Няма сумнення ў тым, што дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - значны крок наперад нашага народа ў накірунку пабудовы сацыяльнай прававой дэмакратычнай дзяржавы. Тым не менш, як і любы іншы юрыдычна прававы акт наш Асноўны закон павінны эфектыўна, без збояў дзейнічаць на практыцы. На жаль трэба прызнаць, не ўсё ідзе гладка, як хацелася б. У той час, як Канстытуцыя павінна служыць сапраўднай пуцяводнай зоркай для ўсіх нас - што для простых грамадзян, што для палітычнага кіраўніцтва дзяржавы, цяжар аўтарытарнага і таталітарнага мінулага яшчэ адчуваецца на ўсіх узроўнях.
Абмежаваны аб'ём работы не дазваляе выказацца па ўсіх праблемах Раздзела ІІ Канстытуцыі. Дастаткова толькі прааналізаваць узгаданы вышэй арт. 30. Р.І. Васілевіч у прыватнасці адзначае: "...Для нас больш характэрныя традыцыі прававога нігілізму, якія нельга хутка выкараніць. Калі яшчэ ў Вялікай хартыі вольнасцяў 1215 года было замацавана права выезду і ўезду з краіны, то ў нас яшчэ не толькі жывыя ўспаміны аб інстытуце прапіскі, але ён яшчэ існуе" [1, с. 10]. Сапраўды, падзаконныя нарматыўныя акты ў гэтым выпадку супярэчаць норме Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Для многіх нашых грамадзян гэта стварае перашкоды ў доступе да атрымання вышэйшай адукацыі і пры працаўладкаванні. Адносна нядаўна ў цэлага шэрагу апазіцыйных дзеячаў узніклі непераадольныя праблемы з выездам за межы Беларусі, нібыта гарантаваным для законапаслухмяных (адваротнае ў дачыненні іх ніхто і не парупіўся даказваць) грамадзян Канстытуцыяй. Можна таксама прыгадаць жывучасць сумна вядомага штампа ў пашпарце "Выезд ва ўсе краіны свету дазволены", абвешчанага неканстытуцыйным яшчэ ў 2007 годзе.
Тым не менш, няма сумненняў і ў тым, што недалёкі той час, калі таленавіты і працавіты народ Беларусі, палітычная эліта нашай краіны сумеснымі намаганнямі здолеюць наблізіць наша жыццё да высокага гуманістычна-прававога ідэалу, закладзенага Канстытуцыяй 1994 года і тым самым забяспечыць бяспечнае, заможнае і камфортнае жыццё...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу