*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Гуманізм у творчасці Францішка Багушэвіча

курсовые работы, Белорусский язык и литература

Объем работы: 24 стр.

Год сдачи: 2013

Стоимость: 22 бел рублей (710 рф рублей, 11 долларов)

Просмотров: 686

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………………..3
1. Тэматыка і асноўныя вобразы творчасці Францішка Багушэвіча……………..5
1.1 Францішак Багушэвіч – прадвеснік нацыянальнага адраджэння…...5
1.2 Уплыў творчасці Ф.Багушэвіча на развіццё новай беларускай літаратуры……………………………………………………………………………9
2. Гуманізм у творчасці Францішка Багушэвіча…………………………………13
2.1 Праблема гуманізму ў беларускай літаратуры парэформенага перыя-ду……………………………………………………….…………..………………..13
2.2Гуманістычныя матывы творчасці Францішка Багушэвіча………...…18

ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………….…………23
СПІС ВЫКАРАСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ……………………………….……….25
УВОДЗІНЫ
19 стагоддзе ў гісторыі сусветнай літаратуры сталася новым этапам развіцця эстэтычнага мыслення. Расквітнелі замежныя літаратуры: француз-ская, англійская, нямецкая, амерыканская. Руская літаратура дасягнула нечуваных вышыняў у адлюстраванні рэчаіснасці, крытычнай ацэнцы яе з пазіцый гуманізму і чалавечнасці. У першай палавіне стагоддзя праспявалі свае светлыя і сумныя песні Пушкін, Лермантаў, Гогаль. Пра вольную вольніцу. Супроць заняволення чалавечага духу. У гонар шчасця народнага. Служыць народу, а не царскім вярхам стараўся Пушкін.
Беларускай літаратуры ў гэты час давялося перажыць тое, што перажыла суседняя, руская. Але, акрамя падобных гуманістычных ідэй, ей трэба было выйсці з фальклору, знайсці сябе ў нацыянальным абліччы, выхаваць у народзе нацыянальна-патрыятычную свядомасць. Трэба было пераканаць беларусаў, што яны такія ж, як і іншыя народы, што мова іх таксама такая ж людская, як і іншыя мовы свету. Трэба было таксама пераадолець пагарду ў адносінах да сябе як з'явы другараднай, местачковай, спазнаць усе ранейшыя і тагачасныя літаратурныя напрамкі сусветнага мастацтва слова - класіцызм, сентыменталізм, рамантызм і рэалізм. Яна справілася з гэтымі асноўнымі задачамі намаганнямі Чачота, Сыракомлі, Міцкевіча (пісалі пераважна па-польску), Дуніна-Марцінкевіча (беларускага Дудара, які свядома пераключаўся на беларускую мову, стварыў фактычна наш нацыянальны тэатр, натхняў паўстанцаў Каліноўскага ў 1863 годзе), Францішка Багушэвіча - бацькі беларускага крытычнага рэалізму, народнага заступніка, песняра цяжкога і беспрасветнага лесу беларускага селяніна, адваката, да якога ехалі ў Вільню шукаць праўду тысячы пакрыўджаных людзей. Асаблівую цікавасць выклікае гуманістычны пафас творчасці пісьменніка.
Мэтай работы з’яўляецца раскрыццё гуманізму ў творчасці Францішка Багушэвіча.
Задачы работы:
вызначыць уплыў жыццёвага лёсу Францішка Багушэвіча на яго творчасць;
разгледзіць асаблівацці гуманізму творчасці пісьменніка.
Работа складаецца з...
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Значэнне Багушэвіча ў гісторыі нашай літаратуры, як відаць, вялікае.
Ён – першы ўсенародны беларускі вож і першы беларускі пясняр-рэвалюцыянер. Ён – першы нацыянальны беларускі паэт-гуманіст, дагэтуль адзін з самых вялікіх ў гэтым значэнні. Як пясняр-гуманіст, вяшчун сацыяльнай рэвалюцыі, Багушэвіч займае пачэснае месца ў сусветнай паэзіі.
У стылі Багушэвіча дамінуе аспект сацыяльнага раскрыцця душы мужыка і паказу штодзённых бтавых абставін жыцця. Адсюльгуманізм творчасці Багушэвіча ў цэлым. Стылёвае адзінства творчасці Багушэвіча ў цэлым вынікана з завостранай увагі Багушэвіча-мастака выключна да мужыка. Праўда жыцця – агульнага, усенароднага – раскрыта ў Багушэвіча праз паэтызацыю вобразаў сялян, яго гуманізм. Абагуленае ж у гэтых вобразах было не толькі тыпова сацыяльным, было і тыпова беларускім, тыпова нацыянальным.
Станаўленне Багушэвіча да сялян ў цэлым прадвызначалася яго глыбокай любоўю і сімпатыяй да мужыка-працаўніка і нянявісцю да пана-прыгнятальніка, да чыноўніка і іншых ворагаў селяніна.
Усё ў творчасці Багушэвіча-гуманіста звязана з мужыком: ён цэнтральная яе фігура, на яго ўспрыманне і эстэтычны густ творчасці Багушэвіча разлічана. Яна ўся падпарадкавана адзінай мэце: быць даступнай селяніну, быць быць ім зразумелай, бачыць свет, як бачыў яго мужык.
Францішку Багушэвічу вельмі часта даводзілася сутыкацца з бяспраўем народа, яго гаротным становішчам, яго клопатамі. Ён працаваў адвакатам. Прычым адвакатам, які, як сведчаць напісаныя яго рукою словы, «весці справу селяніна задарма згодзен».
Таму абяздоленае, бяспраўнае становішча селяніна — вось асноўная тэма творчасці Багушэвіча. Пра гэта і верш «Праўда», дзе аўтар скардзіцца, што не можа нічым дапамагчы людзям. А як бы хацелася яму прыдумаць і сказаць ім словы, якія б былі праўдай. Каб пачуўшы тыя словы праўды, усе сталі роў-нымі, усе сталі братамі. Тады б і жыццё было радасным.
Хвалюе Багушэвіча і пытанне роднай мовы, адносіны да яе як да быдля-чай. Багушэвіч адносіцца да...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу