*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Савецкія ордэнскія знакі перыяду Вялікай Айчыннай вайны(1941-1945)

курсовые работы, История

Объем работы: 25-30 стр. без учета

Год сдачи: 2014

Стоимость: 21 бел рублей (677 рф рублей, 10.5 долларов)

Просмотров: 366

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
УВОДЗІНЫ 3
РАЗДЗЕЛ 1 ГІСТОРЫЯ САВЕЦКІХ ОРДЭНСКІХ ЗНАКАЎ 6
(1942 – 1944 гг.) 6
1.1 Cавецкія ордэнскія знакі 1942 г. 6
1.2 Cавецкія ордэнскія знакі 1943 – 1944 гг. 10
РАЗДЗЕЛ 2 КАВАЛЕРЫ САВЕЦКІХ ОРДЭНСКІХ ЗНАКАЎ 17
2.1 Кавалеры ордэна “Перамога” 17
2.2 Поўныя кавалеры ордэна “Слава” 20
ЗАКЛЮЧЭННЕ 23
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС 25
ДАДАТКІ 27
Тэма Вялікай Айчыннай вайны заўсёды была, ёсць і будзе актуальнай для розных пакаленняў. Зараз мы жывем у той момант, калі на гэтым свеце яшчэ жывуць непасрэдныя удзельнікі гэтай Вялікай вайны, але з кожным днём іх, на жаль, становіцца ўсё менш. Але яны пакідаюць нам звесткі, рэчы, звязаныя з тымі жудаснымі днямі першай паловы 1940-х гадоў. І ўзнагароды – гэта, на мой погляд, адны з важнейшых помнікаў матэрыяльнай культуры Вялікай Айчыннай вайны, так як гэтыя знакі ўвасабляюць сабой нечалавечую мужнасць і вялікі гераізм савецкіх людзей.
Пры напісанні працы была выкарыстана адпаведная літаратура па тэме. Яе можна падзяліць на дзве асноўныя групы: кнігі па гісторыі ордэнаў, другая – пра людзей, узнагарожданых тымі ці іншымі ордэнамі.
Да першай групы можна аднесці:”Ордена и медали СССР”, “100 Великих наград”, “Символы трудовой и ратной доблести”и инш. Яны знаёмяць чытача з гісторыяй узнікнення ўзнагарод, гісторыяй іх распрацоўкі і зацвярджэння, ідзе гаворка аб тым, хто мог быць ім узнагароджаны і за якія дасягненні, расказваецца аб тым, хто быў ім узнагароджаны. Прыведзены ілюстрацыі узнагарод і падаецца іх апісанне.
Да другой групы можна аднесці: “Словарь биографический морской”, “Биографический словарь Героев Советского Союза”, сборник “Полководцы и военачальники Великой Отечественной войны”, “Адмиралы и генералы Военно-Морского Флота” і інш. У іх сабрана шматлікая колькасць біяграфій
савецкіх палкаводцаў і ваеначальнікаў, флотаўцаў, марскіх міністраў, камандуючых, герояў марскіх сражэнняў і баёў і інш., чыё воінскае мастацтва і талент, мужнасць і воля да перамогі найбольш поўна адлюстравалісь у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны, у прыватнасці вывучэнне ордэнскіх знакаў тых часоў, на мой погляд, дастаткова папулярна і не забыта. Многія сучасныя пісьменнікі, гісторыкі выпускаюць працы па гэтай тэме. Таксама, што вельмі важна, да нас дайшло шмат мемуараў непасрэдных удзельнікаў баявых дзеянняў, на аснове якіх мы можам дакладна ўявіць...
Узнагароды з’яўляюцца аднымі з важнейшых помнікаў матэрыяльнай культуры Вялікай Айчынай вайны, якія застаюцца з намі і пасля смерці іх уладальнікаў. Гэтыя знакі ўвасабляюць сабой нечалавечую мужнасць і вялікі гераізм савецкіх людзей.
У выніку распрацоўкі тэмы курсавой работы былі выкананы наступныя задачы:
1. Даследаваны існуючыя крыніцы інфармацыі па тэме курсавой работы.
2. Разгледжаны савецкія ордэнскія знакі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
3. Сабрана інфармацыя пра кавалераў ордэнскіх знакаў, заснаваных у перыд Вялікай Айчыннай вайны.
У курсавой рабоце былі разгледжаны ордэнскія знакі, заснаваныя ў 1942-1944 гг. Увогуле, першым быў заснаваны ордэн “Вялікай айчынай вайны”(20 мая 1942 г.), якім узнагароджвалі байцоў адразу пасля здзяйснення подзвігу. Таксама ім былі ўзнагароджаны і партызаны. Ордэны Аляксандра Неўскага, М. Кутузава, А. Суворава былі заснаваны 29 ліпеня 1942 г., на наступны дзень пасля знакамітага прыказу “Ні кроку назад!”. Ордэн Кутузава прызначаўся для камандзіраў Чырвонай Арміі за добра распрацаваную і праведзеную баявую аперацыю. Ордэнам Суворава ўзнагароджваліся камандзіры за выдатныя поспехі ў кіраванні войскамі. Гэты ордэн быў заснаваны у час цяжкіх баёў на поўдні СССР і меў “наступальны характар”.
Ордэн Багдана Хмяльніцкага быў заснаваны 10 кастрычніка 1943 г. Ім узнагароджваліся камандзіры і байцы Чырвонай арміі, Ваенна-Марскога Флоту, а таксама партызаны. Што цікава, надпіс на ім быў зроблены на ўкраінскай мове. Ордэн Нахімава заснаваны 3 сакавіка 1944 г. для афіцэраў Ваенна-Марскога Флоту. Ордэн “Перамога” – вышэйшы ваенны ордэн СССР, заснаваны 8 лістапада 1943 г. У гэтага ордэна самая маленькая колькасць кавалераў. Ордэн Славы заснаваны адначасова з ордэнам “Перамога” і ўручаўся за асабістыя заслугі на полі боя асобам вышэйшага каманднага складу Чырвонай Арміі за паспяховае правядзенне такіх баявых аперацый, у выніку якіх у корані змяняецца становішча на карысць Чырвонай Арміі. Ён быў заснаваны пасля карэннага пералому ў ходзе...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу