Тэма библейских рэалий у творчасци Я. Купала и Элиота ".
курсовые работы, Литература Объем работы: 27 стр. Год сдачи: 2014 Стоимость: 22 бел рублей (710 рф рублей, 11 долларов) Просмотров: 536 | Не подходит работа? |
Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 3
1. Біблейскія матывы ў творчасці Я. Купалы 6
2. Тэма біблейскіх рэалій у творчасці Т. Эліота 18
ЗАКЛЮЧЭННЕ 24
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 25

Далучэнне айчыннай літаратуры да духоўна-хрысціянскіх каштоўнасцей адбываецца ці не з першых крокаў яе зараджэння – старажытнага перыяду, дзе мастацтва слова не толькі мела царкоўна-рэлігійную скіраванасць, а і выступала сродкам ідэалагічнай барацьбы як з вызнаваннем грамадствам язычніцкіх бостваў, так і ў супрацьстаянні розных канфесій. Творы Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Мялеція Сматрыцкага, Сімяона Полацкага і іншых славутых пісьменнікаў так ці інакш былі зарыентаваны на сцвярджэнне хрысціянскіх ідэалаў. Паводле У. Конана, “хрысціянізацыя” літаратуры адбывалася галоўным чынам на ўзроўні засваення выяўленчых сродкаў біблейскай паэтыкі і рыторыкі, часта шляхам прамога альбо скрытага наследавання” [Х]. Новая беларуская літаратура характарызуецца ўзмацненнем свецкага пачатку ў літаратуры і, як вынік, іншымі падыходамі ў асэнсаванні рэлігійных пытанняў.
У. Конан, аналізуючы біблейскія вытокі літаратуры к. ХІХ – пач. ХХ стст., вылучае ў ёй тры плыні. Так, распачатая ананімным творам “Уваскрэсенне Хрыстова... ” традыцыя абрадава-карнавальнага камізму з амбівалентным значэннем у адлюстраванні рэлігійных матываў арыгінальна выявілася ў творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, Ядвігіна Ш. і іншых пісьменнікаў. Другая плынь мела элегічны, песенна-малітоўны характар і знайшла сваё ўвасабленне ў творах В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Лучыны, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Гаруна, З. Бядулі, У. Дубоўкі, У. Жылкі і інш. Трэцяя, заснаваная на евангельскай прытчы пра Лазара Беднага, сфарміравалася ў “нашаніўскай” паэзіі і ўяўляла сабой “плач па роднай старонцы” ў жанры песняў-трэнаў. Пры гэтым вобраз-архетып Лазара Беднага часта страчваў біблейска-хрысціянскія прыкметы і трансфармаваўся з улікам гістарычна-нацыянальнага кантэксту і народнай культуры.
Аднак сувязь літаратуры к. ХІХ – пач. ХХ стст. з багаслоўскай традыцыяй адбілася пераважна на ўзроўні...

Урэшце, з Купалавай паэзіі пачынаюцца багаборчыя матывы ў беларускай літаратуры, памылкова аднесеныя паасобнымі даследчыкамі да атэізму. На самой жа справе прарочае багаборства ёсць вынік сатворчасці і сумоўя з Богам. Богаробчыя сны-архетыпы ёсць у відмах Якуба (Якава) з Бібліі («І змагаўся Нехта з ім да раніцы (...). І сказаў яму: з гэтага часу імя тваё будзе не Якаў, а Ізраіль, бо ты змагаўся з Богам, і чалавекаў перамагаць будзеш» Быц 32, 24-28), у кнізе Ёва і іншых біблейскіх творах. Багаборчыя матывы Купалы ёсць у вершах «Мая малітва», «Мая вера», «Слугам аўтарным», сфакусаваныя ў малітве-запытанні: «За што, о Божа праведны, магучы, / Караеш так няшчасны наш народ? / Чаму на стогн маўчыць Твой гром бліскучы, / На стогн, што да Цябе йдзе з году ў год? (...) Вярні нам Бацькаўшчыну нашу, Божа / Калі ты Цар і неба, і зямлі!» («Цару неба й зямлі»).
Я. Купала і Т. Эліот праз тэму біблейскіх рэалій раскрывалі сутнасць чалавечага быцця, яго бессэнсоўнасць без духоўнага адраджэння. Нягледзячы на розныя ўмовы жыцця абодвух паэтаў, іх аб’ядноўвае вера ў лепшае ў жыцці краіны.
Нашае далёка няпоўнае даследаванне біблейскіх архетыпаў і матываў у творчасці Я Купалы з улікам адпаведных сюжэтаў Т. Эліота “Бясплоднай зямлі” сведчыць пра майстэрства беларускага паэта, уменне падключацца да сусветнай мастацкай традыцыі, не губляючы нацыянальнай самабытнасці і арыгінальнасці. А яшчэ – пра арганічную ўключанасць беларускай класічнай літаратуры ў кантэкст хрысціянскай цывілізацыі.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.