*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Зимовыя святы беларускага народнага календара.

контрольные работы, Искусство

Объем работы: 14 стр.

Год сдачи: 2014

Стоимость: 10 бел рублей (323 рф рублей, 5 долларов)

Просмотров: 641

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
УВОДЗІНЫ ……………………………………………………………….. 3
1. КАЛЯДЫ - ГАЛОЎНАЕ ЗІМОВАЕ СВЯТА БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА КАЛЕНДАРА
1.1. Паходжанне назвы і сутнасць Калядаў …………………………… 4
1.2. Тры Куцці …………………………………………………………… 4
1.3. Калядаванне ……………………………………………………….... 6
1.4. Калядныя гульні і варажба ………………………………………… 7
2. ЗАКАНЧЭННЕ КАЛЯДНЫХ СВЯТАЎ: ВАДОХРЫШЧА і ТРЫ КАРАЛІ
2.1. Святкаванне Вадохрышча …………………………………………. 8
2.2. Каталіцкае свята "Тры Каралі" ……………………………………. 9
3. ГРАМНІЦЫ (СТРЭЧАННЕ) ……………………………..…………. 11
ЗАКЛЮЧЭННЕ ………………………………………………………… 13
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ ………………………………….. 14
Штодзённае жыццё нашых продкаў можа ўяўляцца складаным і пазбаўленым звыклых сучаснаму чалавеку зручнасцяў і радасцяў, поўным небяспекі для жыцця і здароўя, непрадказальным і скрайне кароткім. Разам з тым, вучоныя даволі даўно здолелі даказаць, што чалавеку сучаснага антрапалагічнага тыпу, які існуе ўжо некалькі дзясяткаў тысяч гадоў, на працягу ўсяго яго існавання былі ўласцівыя тыя ж самыя псіхічныя і фізіялагічныя характарыстыкі, працэсы мыслення і эмацыйнае жыццё.
Як і мы сёння, нашы продкі кахалі і ненавідзелі, радаваліся і смуткавалі. Як і мы, яны не толькі рупліва і самаахвярна працавалі дзеля выжывання роду і блізкіх людзей, але таксама любілі і ўмелі святкаваць значныя падзеі жыцця прыроды і чалавечай грамады. Бадай што самыя светлыя старонкі мінулага нашага народа якраз увасабляюцца ў багацейшай беларускай святочнай спадчыне.
Беларускі народны каляндар, у якім шчыльна перапляліся старажытныя язычніцкія і пазнейшыя хрысціянскія элементы, служыць красамоўным доказам высокай духоўнасці, інтэлектуальнай спеласці і калектывісцкага духу нашага народу.
Асаблівае месца ў каляндарнай абраднасці беларусаў належыць зімовым святам. Насуперак даволі суровым прыродна-кліматычнаму асяроддзю, складанам умовам гаспадарання ў доўгія зімовыя месяцы нашы продкі здолелі паспяхова падтрымліваць надзеі на лепшае жыццё, зараджацца стваральнай энергіяй для сезону земляробчых работ, настолькі важных для жыцця. Менавіта на зімовыя месяцы прыпадае шэраг вельмі важных святаў. Па-першае, гэта святы каляднага цыклу паміж Раством (яго цэнтральнай часткай) і Вадохрышчам (у каталіцкай традыцыі святам “Тры Каралі”). Па-другое, гэта Грамніцы (Стрэчанне), свята, што сімвалізуе каляндарны пералом – пераход ад зімовага сезону да летняга.
У дадзенай рабоце, прысвечанай зімовым святам беларусаў, будуць паказаны вытокі, сутнасць і абрадавае напаўненне Калядаў, Вадохрышча, Трох Каралеў і Грамніцаў, як у народна-традыцыйным, так і хрысціянска-царкоўным аспектах. Акрамя таго, у рабоце асобна...
Галоўнае зімовае свята – Каляды – звязана з днём зімовага сонцастаяння, пачаткам новага сонечнага, а значыць і аграрнага года. Дакладныя звесткі аб святкаванні Калядаў на землях старажытнай Русі мы знаходзім ў летапісах. У калядных звычаях і абрадах побач з падзякай за сабраны ўраджай і паспяховае завяршэнне сельскагаспадарчага года значна ўзрасталі функцыі, накіраваныя на клопат пра будучы год, пра новы ўраджай і прыплод жывёлы, пра здароўе і дабрабыт членаў сям’і і ўсёй абшчыны. Для дасягнення гэтай мэты здзяйсняліся шматлікія абрадава-магічныя дзеянні. Пачатак, сярэдзіна і завяршэнне двухтыднёвых калядных святкаванняў адзначаліся адмысловым абрадавым застоллем – “Куццёй”. Пасля першай куцці па вёсцы пачыналі хадзіць калядоўшчыкі, якія сімвалізавалі прадстаўнікоў вышэйшага свету, носьбітаў долі ўсяе грамады. На працягу ўсіх Каляд моладзь, асабліва дзяўчаты, гадалі аб сваім сямейным будучым і сваёй долі. Шырока былі распаўсюджаныя гульні. Самымі распаўсюджанымі сярод беларускай моладзі ў калядныя вечары былі “Жаніцьба Цярэшкі”, “Яшчур”, “Падушачка”, “Ката пячы”.
Значным зімовым святам праваслаўнага і беларускага народнага календара з’яўляецца Вадохрышча. Свята адзначаецца 19 студзеня (па новаму стылю) і завяршае Каляды. У беларускай традыцыі Вадохрышча яскрава ўвасобіла дахрысціянскі культ вады, як ачышчальнай і жыццядайнай сілы. На Вадохрышча ў храмах адбываецца асвячэнне вады, якую бралі з бліжэйшай, прасякаючы на лёдзе вялікі крыж і фарбуючы яго бураковым сокам у ружовы колер. Асвечаная ў храме хрышчэнская вада захоўвалася на працягу ўсяго года і выкарыстоўвалася ў праіфлактычных і лекавых мэтах ад хваробаў і сурокаў. У беларускіх каталікоў пярэдадзень Вадохрышча (6 студзеня) мае назву “Тры Каралі”. Урачыстасць Трох Каралёў (Аб’яўленне Пана) устаноўлена ў гонар падзеі біблейскай гісторыі: пакланення мудрацоў Дзіцятку Ісусу (Евангелле паводле Мацвея). У рымска-каталіцкім веравучэнні Тры Каралі ўпадабляюцца тром усходнім мудрацам, якія першымі прынеслі вестку...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу