*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Беларусь у гады Першай сусветнай вайны

контрольные работы, История

Объем работы: 16 стр.

Год сдачи: 2010

Стоимость: 9 бел рублей (290 рф рублей, 4.5 долларов)

Просмотров: 462

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
Змест
Уводзіны 3
1 Складванне ваенных блокаў у Еўропе і асноўныя прычыны іх супрацьстаяння
4
2 Пачатак баевых дзеянняў, месца беларускіх зямель у стратэгічных планах рускага камандавання
6
3 Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі 7
4 Сацыяльна-эканамічны стан беларускіх губерній у гады вайны 8
5 Беларускі нацыянальны рух у гады Першай сусветнай вайны 10
Вывады 15
Спіс літаратуры 16
Уводзіны
Расія напярэдадні першай сусветнай вайны перажывала прамысловы ўздым, які ахапіў і Беларусь. Адметнасці прамысловага развіцця Беларускага краю ў пачатку XX ст. былі наступныя. Па-першае, гэта развіццё характарызавалася высокімі тэмпамі. ІІаспяхонай індустрыялізацыі Беларусі садзейнічаў шэраг фактараў: спрыяльная рыначная кан'юнктура, выгаднае геаграфічнае становішча, танная рабочая сіла, стварэнне акцыянерных таварыстнаў і прыток замежнага капіталу.
Па-другое, узрастала галіноная разнастайнасць мясцовай прамысловасці. Вядучае месца ў Беларусі па-ранейшаму займала харчовая вытворчасць. Аднак усё большае значэнне набывалі прадпрыемствы, якія выкарыстоўвалі ў якасці сыравіны драўніну. Беларусь забяспечвала ўсю заходнюю частку Ра'сіі запалкамі і паперай. Добрушская папяровая фабрыка (Гомельскі павет) была адной з вядучых у Расіі. На Нёманскім шклозаводзе (Лідскі павет) вырабляліся прадметы раскошы з хрусталю высокай мастацкай якасці. Паспяхова працавала льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» у Віцебску. На аснове саматужных майстэрняў засноўвалася прамысловае і сельскагаспадарчае машынабудаванне. У ІІінску дзейнічаў суднабудаўнічы завод.
Па-трэцяе, мясцовая прамысловасць вылучалася вялікай удзельнай вагой рамеснай вытворчасці. Хуткае пашырэнне сферы паслуг пакідала месца і для дробнай вытворчасці. Рамесніцкія вырабы часта паспяхова спаборнічалі з фабрычнымі, бо былі больш таннымі. Іх ахвотна куплялі вяскоўцы. I нарэшце, рамесная вытворчасць трымалася на працавітасці і майстэрстве яўрэйскага насельніцтва, якое пакутвала ў гарадах ад беспрацоўя.
Па-чацвёртае, нягледзячы на поспехі індустрыялізацыі, прамысловасць не стала вядучай галіной народнай гаспадаркі. Беларускі край заставаўся аграрным кутком імперыі. Напярэдадні Першай сусветнай вайны на долю прамысловасці прыходзілася каля 20 % нацыянальнага даходу.
Галоўная мэта кантрольнай работы – навуковыя веды аб выніках Першай сусветнай вайны для Беларусі.
Вывады
Такім чынам першая сусветная вайна працягвалася 4 гады і 4 месяцы і дорага абышлася чалавецтву. Паводле няпоўных звестак, было забіта, паранена і скалечана 30 млн чалавек. Ваенныя расходы дзяржаў склалі 416 млрд рублёў. У вайне ўдзельнічала 38 краін з насельніцтвам звыш 1,5 млрд чалавек, г.зн. 75 % усяго насельніцтва зямнога шара.
Вайна, распачатая манапалістычнай буржуазіяй, не вырашала задач нацыянальнага развіцця ніводнай дзяржавы (сваю незалежнасць адстойвала толькі Сербія), не адпавядала інтарэсам працоўных, была з усіх бакоў захопніцкай. Урады краін-удзельніц вайны стараліся пераканаць свае народы ў тым, што яна вядзецца ў мэтах абароны радзімы.
Вайна прынесла незлічоныя бедствы беларускаму народу. Гінула мірнае насельніцтва, руйнаваліся гарады і вёскі, знішчаліся матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці.
У галіне эканомікі нямецкія ўлады выяўлялі зацікаўленасць у захаванні ў прыфрантавой паласе стабільных гаспадарчых структур, якія працавалі б на патрэбы вайны. Таму ніякіх нерашкод у гаспадарчай дзейнасці яны імкнуліся не чьініць. Мясцовыя землеўладальнікі і іандлёва-прамысловыя прадпрымальнікі адразу ж трапілі пад прэс ваенных падаткаў, але пасля выплаты іх маглі займацца сваёй справай. Народ пакутаваў ад рэквізіцый, прымусовай працы на ваенных збудаваннях.
У галіне палітыкі ў адпаведнасці з загадам камандуючага Усходнім фронтам усялякая палітычная дзейнасць на акупіраваных тэрыторыях забаранялася. Права на функцыяніраванне атрымалі камітэты дапамогі ахвярам вайны, якія ўзніклі яшчэ да акупацыі па ўсёй прыфрантавой паласе расійскіх войскаў. Яны былі ўпаўнаважаны выказваць уладам прапановы ад кожнай нацыі ў сацыяльнай, асветнай і культурнай галінах.
У галіне культуры для ўмацавання свайго становішча ў краі акупацыйныя ўлады прынялі правіла аднолькава адносіцца да ўсіх нацый. Усім нацыянальнасцям дазваляліся культурная дзейнасць, навучанне і выданне газет на роднай мове. Такія шырокія правы беларусы атрымалі ўпершыню, хоць ва ўмовах вайны іх...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу