*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Беларуския летаписы як помники литаратуры

рефераты, Белорусский язык и литература

Объем работы: 11 стр.

Год сдачи: 2015

Стоимость: 10 бел рублей (323 рф рублей, 5 долларов)

Просмотров: 3688

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
УВОДЗІНЫ 3

ГЛАВА 1. Звесткі аб беларускіх землях у летапісных крыніцах
ХІІ – XIV стст. 5

ГЛАВА 2. Беларускае летапiсанне XV – XVI стст. 7

ГЛАВА 3. Асаблiвасцi летапiсання XVI – XVIII стст. 9

ЗАКЛЮЧЭННЕ 10

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 11
Сярод старажытных помнікаў пісьменства летапісы і хронікі займаюць асаблівае ганаровае месца. Яны ўзніклі ў глыбокай старажытнасці (вавілонскія і кітайскія хронікі; гістарычныя хронікі, што ўвайшлі ў склад Бібліі, і інш.), трывала ўпісаліся ў даўнюю культуру Грэцыі і Рыма, якая старанна ўваскрашалася і культывавалася пісьменнікамі эпохі Рэнесанса.
Уплыў антычнасці ў сярэднія вякі і ў эпоху Адраджэння ў Еўропе быў вельмі значны. Таму і такі жанр літаратуры, як хронікі і аналы, карыстаўся папулярнасцю. У адной толькі Германіі існаваў шэраг школ гэтага жанру не толькі па асобных мясцовасцях, але нават па кляштарах. На ўзор твораў Ціта Лівія, Тацыта, Святонія пісалі свае працы многія сярэднявечныя храністы. Яшчэ большы ўплыў на сярэднявечных пісьменнікаў і гісторыкаў мела Біблія, якая была ўзорам гістарычнай кнігі. Можа, з прычыны гэтага яны ў цэлым падобныя адзін да аднаго мовай, спосабам выражэння, а таксама сваім рэлігійна-феадальным светапоглядам.
Летапісна-хранікальны жанр на тэрыторыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ў параўнанні з заходнееўрапейскай гістарыяграфіяй трансфармаваўся пад уплывам асаблівасцей культурна-гістарычнага развіцця гэтага рэгіёну. Тым не менш ёсць шмат агульнага ў станаўленні і развіцці гэтага жанру па ўсёй Еўропе.
Летапісы – гэта гістарычныя творы, від наратыўнай (апавядальнай) літаратуры ўсходніх славян (Беларусь, Украіна, Расія) XI – XVII стст., якія складаліся з пагадовых запісаў альбо ўяўлялі сабой помнікі складанага характару – летапісныя зводы.
У летапісах звесткі размяшчаюцца пад пэўнымі гадамі. Прыкладна з XIV ст. на усходнеславянскіх землях пры захаванні ў цэлым пагадовай сеткі сюжэт гістарычнага апавядання пачаў набываць усё большае значэнне, што часам вымушала летапісца адступаць ад запісу па гадах. Гэта прыводзіла да пераўтварэння летапісу ў хроніку.
Мэта рэферата – разгледзець найбольш значныя беларускія летапісы як помнік беларускай літаратуры.
З прадстаўленай мэты вынікаюць наступныя задачы:
1) прааналізаваць...
Летапісанне на Беларусі прайшло шэраг этапаў:
1. ХІ – ХІІ стст. – распаўсюджванне старажытнарускіх летапісных ізводаў, важнейшым з якіх была вядомая “Аповесць мінулых часоў”, створаная ў Кіеве;
2. ХІІ – XIV стст. – з’яўленне мясцовага летапісання, якое было прадстаўлена Полацкім, Смаленскім, Кіеўскім, Галіцка-Валынскім, Лаўрэнцьеўскім, Наўгародскім і інш. летапісамі;
3. XV – XVI стст. – адбываюцца змены ў характары летапісання. У працэсе фарміравання тэрыторый Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскага княства з’яўляюцца агульнадзяржаўныя летапісы: напрыклад, у ВКЛ быў створаны “Летапіс вялікіх князёў літоўскіх” (1430 г.), а ў 1446 г. на яго аснове быў створаны т.зв. “Беларуска-літоўскі летапіс”. Пазначаныя летапісы разам склалі першы звод беларуска-літоўскіх летапісаў. Пачынаючы з XVI ст. летапісы Вялікага Княства Літоўскага пераважна называліся хронікамі, якія сталі больш разнастайнымі па жанравай накіраванасці і стылю выкладання. У змест твораў часта закладаўся падменны сэнс, абумоўлены тагачаснымі палітычнымі рэаліямі. Да ліку такіх помнікаў можна аднесці “Хроніку Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага”, створаную ў 20-я гг. XVI ст. Менавіта яе далучаюць да другога звода беларуска-літоўскіх летапісаў. Трэці па ліку звод быў створаны ў другой чвэрці XVI ст. і мае назву “Хроніка Быхаўца”.
4. XVIІ – XVIІІ стст. – агульнадзяржаўнае летапісанне было разбіта на асобныя галіны: т.зв. хранографы (агляды сусветнай гісторыі), мясцовыя летапісы. Акрамя таго, пачалі ўзнікаць новыя жанры гістарычнай літаратуры: дзённікі, мемуары, перыядычны друк і інш. Мясцовае летапісанне было асабліва развіта ва ўсходняй частцы Беларусі (Баркалабаўская хроніка, Віцебскі летапіс, Магілёўская хроніка Трафіма Сурты і Юрыя Трубніцкага і інш.). да ліку хранографаў можна аднесці “Вялікую хроніку”, напісаную ў першай палове XVIІ ст.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу