Рэкі і азёры ў паэзіі Максіма Танка
курсовые работы, Белорусский язык и литература Объем работы: 33 стр. Год сдачи: 2015 Стоимость: 25 бел рублей (806 рф рублей, 12.5 долларов) Просмотров: 657 | Не подходит работа? |
Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………..3
ГЛАВА 1 «ПАД НАРАЧАНСКІМ ЗНАКАМ»………………………….............5
1.1 «Славуты пясняр Нарачы»………………..………………………….5
1.2 Жыццёвымі сцежкамі Максіма Танка………………………………..9
ГЛАВА 2 РЭКІ І АЗЁРЫ Ў ПАЭЗІІ МАКСІМА ТАНКА…………………….14
2.1 «Тут зямля такая…». Танкаўскія творы, прысвечаныя родным рэкам
і азёрам………………………………………………………………...14
2.2 «З далёкіх дарог». Рэкі і азёры замежжа ў творчасці М.Танка…….21
2.3 Верлібр, як адна з форм вершаванай мовы М.Танка………………24
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………….............29
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ…………………………………………...31

УВОДЗІНЫ
Максім Танк. Яркае, неардынарнае, надзвычай значнае імя у беларускай літаратуры. Творчае жыццё Максіма Танка ўвасобіла ў сябе свет трывожных роздумаў і глыбокіх перажыванняў, пераломных падзей і набалелых праблем у грамадстве, якія вызначалі лёс беларускага народа. Паэт-патрыёт, паэт-філосаф, паэт-бунтар, паэт-сатырык, паэт-наватар... Паэт, да творчасці якога з непрыкрытай цікавасцю звярталіся і звяртаюцца многія літаратурныя даследчыкі. У рабоце над курсавой працай мы азнаёміліся з вялікай колькасцю кніг, навуковых прац, артыкулаў, мастацкіх твораў, прысвечаных жыццю і творчасці М. Танка. Крытыкамі і літаратуразнаўцамі шмат напісана пра агульначалавечае гучанне лірыкі беларуса М. Танка, пра яго непадробную любоў да радзімы, да кута, дзе давялося нарадзіцца, да родных азёраў Нарач і Мястра…
На першы погляд, выбраная намі тэма не нясе глыбокага праблемнага зместу, але заўважым, што тэма даволі актуальная. Яна закранае вельмі вострыя для сучаснага жыцця пытанні: экалагічны стан акружаючага нас асяроддзя, адносіны чалавека разумнага да маці-прыроды; вернасць міламу куточку; любоў да роднай зямлі і яе людзей, павагу да сваіх каранёў, а таксама цікавасць да таго, як ідзе жыццё за межамі радзімы, да прыроды іншых краін.
Мінаюць дні, гады, стагоддзі, а літаратуразнаўцы не стамляюцца даследаваць матывы, праблемы, мову вершаваных твораў, што закранаюць тэмы, якія можна аб'яднаць пад агульнай філасофскай назвай «Чалавек, прырода, свет» ва ўсіх яе праявах. Трэба заўважыць, што асобных даследаванняў і апісанняў на тэму «Рэкі і азёры ў паэзіі М. Танка» намі не зафіксавана, пэўна таму, што яна сама па сабе гучыць даволі вузка. Гэта таксама паўплывала на наш выбар.
Зварот да гэтай тэмы абумоўлены яшчэ і тым, што мы будзем даследаваць творы сапраўднага майстра слова, чалавека глыбокай душы, неардынарнай жыццёвай пазіцыі, слаўнага сына свайго народа. Актуальнасць тэмы вызначаецца і тым, што даследаванні курсавой работы могуць быць выкарыстаны ў...

ЗАКЛЮЧЭННЕ
М.Танк – чалавек з няпростым жыццёвым лёсам і незвычайнай чулай душой. Ад прыватнага, асабістага паэзія Максіма Танка ўздымалася да агульначалавечай і нацыянальнай праблематыкі. Яе філасофская заглыбленасць прасякнута стваральнай ідэяй, гуманнасцю, любоўю да роднай зямлі. Цудоўныя вершы з такімі нетрадыцыйнымі лірычнымі героямі, як рэкі і азёры, сведчаць пра надзённасць і сучаснасць танкаўскай творчасці ў яе лепшых узорах, яе далучанасць да сусветных культурных традыцый.
Курсавая работа ў дадзеным напрамку падалася нам няпростай і даволі цікавай. У працэсе мнагапланавага вывучэння творчасці вядомага паэта М.Танка былі вырашаны пастаўленыя ва ўводзінах задачы. Прааналізаваўшы творы, якія былі аб'ектам вывучэння, мы прыйшлі да наступных вывадаў:
– быў зроблены падрабязны экскурс па старонках літаратурных крыніц, прысвечаных жыццю і творчасці нашага славутага земляка з Нарачанскага краю, прыведзены рознапланавыя выказванні літаратуразнаўцаў на гэтую тэму;
– на аснове выбраных твораў, лірычнымі героямі якіх з'яўляюцца вобразы рэк і азёраў, раскрыта асаблівасць гэтых вобразаў у творчасці М.Танка з пункту гледжання геаграфіі, ідэйнасці, тэматыкі, філасофскіх думак.
– прааналізаваны формы вершаваных твораў паэта, у прыватнасці, свабодная форма верша - верлібр.
М.Танк - яркі і самабытны паэт свайго часу. Яму ў высокай ступені ўласціва цікавасць да слова. Лёгка і свабодна ён абыходзіцца з рознымі формамі верша, умее падмеціць усе дэталі, увасабляе ў мастацкім слове тонкія дэталі, можа таму паўстаюць перад намі нечаканныя і ярка “намаляваныя” слоўныя карціны. Дзякуючы знаёмству з творамі аўтара, мы змаглі пабываць у розных краінах свету і адчуць, што любоў да роднага краю, клопат за нашу зямлю і яе працавітых людзей – увабрана ў сэрца нашага таленавітага земляка з малаком маці.
«Танк – не гранільшчык, не шліфоўшчык, ён – хутчэй скульптар, разьбяр, які з глыбы адсякае лішняе , загадзя бачачы патрэбны яму вобраз» - так прыгожа выказаўся ў адрас...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.