*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць

рефераты, История

Объем работы: 20 стр.

Год сдачи: 2015

Стоимость: 10 бел рублей (323 рф рублей, 5 долларов)

Просмотров: 820

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
Уводзіны ……………………………………………………………….. 3
1. Утварэнне БССР. Станаўленне дзяржаўнай сімволікі ………….. 5
2. Дзяржаўны сцяг і герб незалежнай Рэспублікі Беларусь ………. 9
3. Гістарычны шлях гімна …………………………………………… 12
Заключэнне ……………………………………………………………. 14
Спіс выкарыстанай літаратуры ……………………………………… 16
Дадатак ………………………………………………………………… 17
Дзяржаўная сімволіка – гэта сімвалы дзяржаўнага суверэнітэту той краіны, якой яны належаць. Да дзяржаўнай сімволікі адносяцца дзяржаўны сцяг, дзяржаўны герб і дзяржаўны гімн. Ужо з часоў Сярэднявечча кожная краіна імкнулася мець свае сімвалы, якія былі своеасаблівай візітнай карткай гэтай краіны на міжнароднай арэне.
Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн – гэта асобыя сімвалы, у якіх адпаведным чынам адлюстроўваецца гісторыя народа, яго традыцыі, адметнасці і адрозненні ад іншых народаў і краін. Ёсць краіны, якія стагоддзямі жывуць з аднымі дзяржаўнымі сімваламі. У іншых гэтыя сімвалы перажываюць значныя змены на працягу гістарычнага развіцця.
Кожны сумленны грамадзянін павінен ведаць дзяржаўныя сімвалы сваёй краіны, гісторыю іх стварэння і развіцця. Кожны чалавек павінен выхоўваць у сабе гонар за Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн, з павагай і адказнасцю ставіцца да дзяржаўнай сімволікі. Менавіта па гэтых прычынах вывучэнне гісторыі дзяржаўных сімвалаў Беларусі не згубіць сваёй актуальнасці ніколі.
Мэта дадзенай работы – вывучэнне гісторыі і сучаснага становішча дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь.
Задачы даследвання:
1. Разгледзець працэс станаўлення дзяржаўнай сімволікі БССР.
2. Пазнаёміцца з гісторыяй Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба незалежнай Рэспублікі Беларусь у 1991-2015 гг.
3. Прасачыць гістарычны шлях Дзяржаўнага гімна Беларусі.
Праблема вывучэння Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь з’яўляецца дастаткова распрацаванай у айчыннай навуцы. Да яе звяртаюцца як гісторыкі, так і спецыялісты ў галіне юрыспрудэнцыі, геральдыкі, музыказнаўства. Крыніцамі для напісання дадзенай работы паслужылі артыкулы Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, кнігі Э.М. Скобелева і Г.А. Васілевіча, адрасаваныя шырокаму колу чытачоў і, у першую чаргу, моладзі, артыкулы М. Ялінскай і Л. Спаткай, дзе падрабязна разглядаецца як гісторыя фарміравання дзяржаўнай сімволікі нашай краіны, так і яе знешні выгляд і сэнсавае напаўненне.
Развіццё дзяржаўнай сімволікі Беларусі ў перыяд з 1919 г. па сёняшні час прайшло шмат этапаў. Паколькі лёс беларускай дзяржаўнасці на працягу 20 стагоддзя быў дастаткова зменлівы, то са з’яўленнем кожнай новай дзяржаўнай адзінкі на тэрыторыі нашай краіны, пэўныя змены перажывала і яе дзяржаўная сімволіка.
Асабліва шмат змен перажыў герб Беларусі. У 1919 г. пасля стварэння БССР Дзяржаўны герб рэспублікі ўвабраў у сябе элементы агульнасавецкай сімволікі – чырвоную пяціканцовую зорку, серп і молат, надпіс на стужцы “Пралетарыі ўсіх краёў, злучайцеся!”.
Пасля абвяшчэння ЛітБел ССР адпаведныя змены адбыліся і ў выглядзе Дзяржаўнага герба, але да нашага часу дайшло толькі яго апісанне, выявы герба пакуль не выяўлены.
З аднаўленнем БССР і ўтварэннем СССР пачалася распрацоўка новай сімволікі, у якой больш падрабязна патрэбна было адлюстраваць гістарычныя, эканамічныя, геаграфічныя адметнасці рэспублікі. З 1920 г. па 1958 г. Дзяржаўны герб БССР перажыў некалькі пераўтварэнняў, на ім з’явіліся каласы, канюшына, квітнеючы лён і надпісы на стужках на беларускай і рускай мовах – дзвюх дзяржаўных мовах рэспублікі.
У 1991 г., ужо ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь, новым Дзяржаўным гербам стаў гістарычны герб “Пагоня”. Але пасля рэферэндуму 1995 г. быў прыняты новы эталон Дзяржаўнага герба РБ, які з’яўляецца дзеючым да гэтай пары.
Дзяржаўны сцяг таксама упершыню з’явіўся ў савецкай Беларусі ў 1919 г. і спачатку ўяўляў сабой чырвонае палотнішча з надпісам “ССРБ”, затым “БССР”. З 1951 г. па 1991 г. сцяг існаваў амаль у сучасным яго выглядзе: палотнішча з чырвонай, зялёнай гарызантальнымі палосамі і бела-чырвоным вертыкальным арнаментам каля дрэўка, а таксама залатымі сярпом, молатам і зоркай. У перыяд 1991-1995 гг. Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь быў бела-чырвона-белы гістарычны сцяг. Пасля рэферэндума 1995 г. Дзяржаўны сцяг нашай краіны набыў свой сучасны выгляд.
Гісторыя Дзяржаўнага гімна нашай краіны менш працяглая і пачынаецца з 1955 г., калі як гімн была...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу