*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Жаночыя вобразы ў творчасці І.Шамякіна

дипломные работы, Филология

Объем работы: 42 стр.

Год сдачи: 2015

Стоимость: 50 бел рублей (1613 рф рублей, 25 долларов)

Просмотров: 493

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
АНАТАЦЫЯ 2
УВОДЗІНЫ 3
1. ВОБРАЗЫ Ў МАСТАЦКІМ ТВОРЫ 5
1.1. Паняцце мастацкага вобразу, яго структура і асаблівасці 5
1.2. Тыпы мастацкiх вобразаў і іх функцыянаванне ў творах 10
2. ЖАНОЧЫЯ ВОБРАЗЫ Ў ТВОРАХ І. ШАМЯКІНА 17
2.1. Аналіз жаночых вобразаў у аповесці «Гандлярка і паэт» 17
2.2. Аналіз жаночых вобразаў у аповесці «Шлюбная ноч» 30
2.3. Аналіз жаночых вобразаў у апавяданні «Дзеці настаўніўніцы» 34
ЗАКЛЮЧЭННЕ 38
СПІСАК ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ: 40
ДАДАТАК 42
Дадзеная праца прысвечана даследаванню спецыфікі мастацкіх вобразаў у літаратурных творах, у прыватнасці ў творах І. Шамякіна.
Узгадаем некаторыя факты з жыццевага і творчага лёсу пісьменніка, якія ў той ці іншай меры паўплывалі і на тыя вобразы, якія ён ствараў у сваіх творах.
І. Шамякін нарадзіўся 30 студзеня 1921 г. у весцы Карма Добрушскага района ў сялянскай сям’і. Скончыўшы Гомельскі тэнікум будаўнічых матэрыялаў, працаваў у Беластоку. У 1940 – 1945 гг. служыў ў арміі, быў камандзірам гарматы, камсоргам дывізіёна, удзельнічаў ў баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. Пасля вайны настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахоўскага района, вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыўшы ў 1950 г. Рэспубліканскую партшколу, працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна», намеснікам старшыні і сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўным рэдактарам Беларускай Савецкай Энцаклапедыі. У друку выступае з 1945 г. Аўтар раманаў «Глыбокая плынь» (1948), «У добры час» (1953), «Крыніцы» (1956), «Сэрца на далоні» (1963), «Снежныя зімы» (1970), «Атланты і карыятыды» (1974), «Вазьму твой боль» (1978), «Петраград - Брэст» (1983), «Зеніт» (1987), «Злая зорка» (1991), пенталогіі «Трывожнае шчасце» (1957 – 1965), аповесцей «Гандлярка і паэт» (1976), «Драма» (1988), «Ахвяры» (1990), «Вернісаж» (1992), «Падзенне» (1993), «Сатанінскі тур» (1993), «Адна на падмостках» (1993), п’ес «Экзамен на восень» (1974), «І змоўклі птушкі» (1977), «Залаты медаль» (1979), а таксама апавяданняў і зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў. У 1972 г. І. Шамякіну было прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі (Старычонак, 1988, 501-502).
І. Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў звязана з падзямі Вялікай Айчыннай вайны...

І. Шамякін заваяваў заслужанае прызнанне чытачоў не гэтулькі закручаннасцю сваіх сюжэтаў, колькі уменнем зацікавіць вастрынёй, злабадзённасцю праблем, якія ён ставіць у сваіх творах, трывалай сувяззю са свядомасцю народа, уменнем зрабіць сваіх герояў блізкімі кожнаму, дакрануцца да іх духоўнага свету.
Публіцыстычная насычанасць твораў І. Шамякіна звязана не толькі з дыскусійна вострай накіраванасцю яго раманаў, але і з цэласнасцю пісьменніцкага светаўспрымання, яго асаблівасцямі.
І. Шамякін – прадстаўнік рэалістычнай, народнай па сваіх вытоках эпічнай традыцыі з уласцівымідля яе лагічна-паслядоўным развіццём думкі і дакладнай мовай (Бадзевіч, 1995, 621).
Творчая эвалюцыя І. Шамякіна адлюстроўвае імкненне пісьменніка выкарыстаць больш поўна патэнцыяльныя магчымасці мастацкага слова, пагдыбіць псіхалагічны аналіз – перадаць больш дасканала складанасць духоўнага жыцця чалавека (Бадзевіч, 1995, 624).
У рамках дадзенага даследвання намі было разгледжана паняцце мастацкага вобразу, яго структура і асаблівасці, вызначаны тыпы вобразаў у мастацкім творы, прааналізаваны асаблівасці функцыянавання кожнага тыпу вобразаў і прааналізаваны жаночыя вобразы ў аповесцях І. Шамякіна «Гандлярка и паэт», «Шлюбная ноч» і ў апавяданні «Дзеці настаўніцы».
На базе праведзенага аналіза мы прыйшлі да наступных вывадаў.
Вобразнасць з’яўляецца самай істотнай адметнасццю мастацкай літаратуры. Розныя літаратураведы прапаноўвюць сваё бачанне мастацкага вобразу і яго асноуных прымет. Аднак лічыцца, што і тропы, і рэчыўныя, і вобразы-персанажы і ўсе іншыя вобразы падыходзяць пад сучаснае вызначэнне паняцця «мастацкі вобраз», якое прапанаваў А. Ястрабавў: «Мастацкі вобраз – гэта абагульненне элементаў рэальнасці, якое аб’ектывізавана ў пачуццёва-успрымаемых формах, што створаны паводле законаў віду і жанру дадзенага мастацтва, у пэўнай індывідуальна-творчай манеры».
Таксама нельга забываць і пра існаванне ў літаратуры і мастацтве вечных вобразаў, якія, з'яўляючыся ў канкрэтныя...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу