*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Стылістыка дзеяслова ў сучасным журналісцкім тэксце

курсовые работы, Журналистика

Объем работы:

Год сдачи: 2015

Стоимость: 25 бел рублей (806 рф рублей, 12.5 долларов)

Просмотров: 330

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ 3

ГЛАВА 1. СТЫЛІСТЫЧНАЯ АБУМОЎЛЕНАСЦЬ ЖУРНАЛІСЦКАГА ТЭКСТУ 6
1.1. Сутнасць паняцця “журналісцкі тэкст” 6
1.2. Асноўныя прыкметы публіцыстычнага стылю 9
1.3. Дзеяслоў як аб’ект вывучэння марфалагічнай стылістыкі 12

ГЛАВА 2. ФУНКЦЫЯНАЛЬНА-СТЫЛІСТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ДЗЕЯСЛОЎНАЙ ЛЕКСІКІ Ў СУЧАСНЫХ ЖУРНАЛІСЦКІХ ТЭКСТАХ 17

2.1. Агульная характарыстыка дзеяслоўнай лексікі газеты “Звязда” 17
2.2. Стылістычныя асаблівасці катэгорый дзеяслова 21
2.2.1 Катэгорыя часу 22
2.2.2. Катэгорыя трывання 24
2.2.3. Катэгорыя ладу 25
2.2.4. Катэгорыі асобы і ліку 26
2.3. Стылістычныя магчымасці дзеяслоўнай лексікі 27

ЗАКЛЮЧЭННЕ 30

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
УВОДЗІНЫ

На сучасным этапе развіцця грамадства аператыўнае атрыманне інфармацыі становіцца неад'емнай патрэбай кожнага чалавека. Інфармацыйныя тэхналогіі кардынальным чынам мяняюць паўсядзённае жыццё мільёнаў людзей, уздзейнічаюць на іх лад жыцця, светапогляд, узаемаадносіны. Інфармацыя стала адным з найважнейшых стратэгічных рэсурсаў, нароўні з рэсурсамі фінансавымі, матэрыяльнымі, чалавечымі.
Прафесія журналіста прад'яўляе свае патрабаванні да таго, хто вырашыў займацца гэтым відам дзейнасці. Супрацоўнік СМІ павінен умець многае. Але галоўнае ён павінен быць здольным аператыўна, правільна і лагічна афармляць свае думкі ў пісьмовай і вуснай форме, гэта значыць умець ствараць журналісцкі тэкст па заданай тэме. Гэтаму, у прыватнасці, спрыяе вывучэнне такой лінгвістычнай дысцыпліны, як стылістыка.
Актуальнасць даследавання. Журналісцкі тэкст выступае ў якасці своеасаблівага барометра, які хутка рэагуе на змены жыццёвага ўкладу грамадства, уплывае на фарміраванне грамадскай думкі і нават на эвалюцыйныя змены мовы. Супрацоўнікі СМІ вымушаныя старанна адбіраць моўныя сродкі, каб іх тэксты выконвалі свае асноўныя функцыі – паведамлення інфармацыі і ўздзеяння. Гэты моўны адбор напрамую звязаны і выкарыстаннем пэўных часцін мовы. Дзеяслоў – самая актыўная часціна беларускай мовы, якая мае неабмежаваныя магчымасці для перадачы тонкіх сэнсавых і экспрэсіўных адценняў пры апісанні дзеяння ў самым шырокім значэнні гэтага паняцця. Таму лічым актуальнай тэму стылістычнага выкарыстання дзеясловаў у сучасным журналісцкім тэксце.
З вышэйсказанага вынікае галоўная мэта нашай курсавой работы – даць функцыянальна-стылістычную характарыстыку дзеяслоўнай лексікі ў сучасных журналісцкіх тэкстах.
Дасягненне пастаўленай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач:
1) даць характарыстыку паняццю “журналісцкі тэкст”;
2) вызначыць асноўныя прыкметы публіцыстычнага стылю;
3) выявіць спецыфіку стылістычнага ўжывання дзеяслова ў сучасным журналісцкім тэксце.
Большасць з нас...
ЗАКЛЮЧЭННЕ

У выніку праведзенага даследавання мы можам зрабіць наступныя высновы:
1. Журналісцкі тэкст валодае спецыфічнымі якаснымі прыкметамі, шырокімі і ўнікальнымі магчымасцямі, аднак з'яўляецца, у першую чаргу, тэкстам ва ўніверсальным, класічным значэнні гэтага паняцця. Даследаванні названага феномена грунтуюцца на тэрміналагічным разуменні тэксту ўвогуле.
Асноўнае функцыянальнае прызначэнне журналісцкага тэксту – несці інфармацыю і ўздзейнічаць. Гэта накладае адбітак на яго асноўныя прыкметы: аб’ектыўнасць, актуальнасць, рэлевантнасць, сацыяльная значнасць, ідэалагічная накіраваннасць, удалая форма падачы матэрыялу.
Журналісцкі тэкст павінен стварацца з арыентацыяй на канкрэтнае выданне з пэўна вызначанай аўдыторыяй на падставе інфармацыйнай нагоды – сацыяльна значнай падзеі, якая можа зацікавіць публіку. За аснову журналісцкага твору заўсёды бярэцца факт або нейкая пэўная актуальная сітуацыя. Задача аўтара – аб’ектыўна данесці сацыяльнае значэнне матэрыялу да аўдыторыі, каб ён адпавядаў яе патрэбам і інтарэсам і ў той жа час накіроўваў ўвагу на аб'ектыўна важныя бакі жыцця грамадства.
2. Разуменне паняцця “журналісцкі тэкст” неадрыўна звязана з паняццем “публіцычтычны стыль”. Веданне асаблівасцей гэтай функцыянальнай разнавіднасці літаратурнай мовы, якая выкарыстоўваецца ў перыядычных выданнях, грамадска-палітычнай літаратуры, у сродках масавай камунікацыі, палітычных выступленнях, і ўменне карыстацца ўсёй сукупнасцю яе моўных і маўленчых сродкаў – адна з умоў стварэння журналісцкага тэксту. Гэты стыль рэалізуецца ў шматлікіх жанрах, кожны з якіх прадугледжвае сваю сістэму пабудовы тэксту, моўныя і стылістычныя магчымасці. Публіцыстычны стыль валодае сваёй сістэмай лексіка-фразеалагічных і выяўленча-выразных сродкаў, якія адрозніваюць яго ад іншых функцыянальных стыляў. Галоўнай спецыфічнай рысай гэтых сродкаў з'яўляецца, па-першае, наўмысная выразнасць і экспрэсіўнасць, па-другое, наяўнасць стандартызаваных элементаў.
3. Журналісцкі тэкст...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу