*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Пераказ, як від работы па развіцці звязнага маўлення вучняў

курсовые работы, Белорусский язык и литература

Объем работы: 19 стр.

Год сдачи: 2015

Стоимость: 23 бел рублей (742 рф рублей, 11.5 долларов)

Просмотров: 740

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………..3
ГЛАВА 1. ПАНЯЦЦЕ ПЕРАКАЗУ І ЯГО КЛАСІФІКАЦЫЯ………………...5
ГЛАВА 2. МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ ПЕРАКАЗАЎ РОЗНЫХ ВІДАЎ..11
2.1 Падрабязны пераказ………………………………………………..11
2.2 Сціслы пераказ……………………………………………………...14
2.3 Выбарачны пераказ………………………………………………...15
ГЛАВА 3. НАВУЧАННЕ ПЕРАКАЗУ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Ў 5-7 КЛАСАХ……………………………………………………….18
3.1 Навучанне падрабязнаму пераказу ……………………………….18
3.2 Навучанне сцісламу пераказу……………………………………...22
3.3 Навучанне выбарачнаму пераказу………………………………...24
ЗАКЛЮЧЭННЕ….………………………………………………………………27
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ…………………………………………...29
ДАДАТКІ………………………………………………………………………...31
УВОДЗІНЫ
Пераказ – традыцыйны, правераны на практыцы від працы па развіцці звязнага маўлення. У розныя часы да пераказу ставіліся па-рознаму: ад поўнага яго адмаўлення як малаэфектыўнага, механічнага віду працы да прызнання яго ролі ў больш паспяховым развіцці звязнага маўлення. Ролю пераказаў добра разумелі аўтары першых беларускіх праграм, падручнікаў, навучальных і метадычных дапаможнікаў. Так, аўтар першай “Методыкі роднае мовы” К. Міцкевіч пісаў у адносінах да вуснага пераказу, што ён “павінен лічыцца важным практыкаваннем на лекцыях аб’ясняльнага чытання” [18, с. 415] з прычыны найлепшага засваення зместу твора, выпрацоўкі ўмення складна гаварыць і навыку вуснага маўлення, а таксама з’яўляецца вельмі добрай падрыхтоўкай да разнастайных пісьмовых практыкаванняў. “Трэба пагадзіцца з тым палажэннем, – зазначаў і акадэмік І. Замоцін, – што няма даных, каб зусім адмовіцца ад пераказаў ці іншых відаў пераймальных работ, бо лексіка і фразеалогія, з якімі дзеці з’яўляюцца ў школу, маюць вялікую патрэбу ў папаўненні і развіцці шляхам уласна пераймання дзелавой і літаратурнай мовы чытанага матэрыялу” [8, с. 53].
У сучаснай метадычнай навуцы лічыцца, што пераказ як найлепш адпавядае сучасным патрабаванням навучання мове, бо дапамагае вучням авалодаць маўленчай дзейнасцю, выпрацоўвае ўменні слухаць, чытаць, гаварыць і пісаць. У часе працы над тэкстам-арыгіналам школьнікі вучацца “аналізаваць, сінтэзаваць, вылучаць галоўнае, канцэнтраваць увагу на адных з’явах і абстрагавацца ад іншых” [19, с. 10].
Тэксты для пераказаў павінны адпавядаць патрабаванням праграмы для адпаведнага класа, быць каштоўнымі ў выхаваўчых i пазнавальных адносінах, пашыраць кругагляд вучняў, быць цікавымі i даступнымі ў кампазіцыйным плане. У тэксце для пераказаў улічваюцца граматычныя ўменні вучняў. Такім чынам, пераказ - адзін з традыцыйных эфектыўных сродкаў развіцця звязнага маўлення вучняў.
Актуальнасць дадзенай тэмы не выклікае сумнення, так як правядзенне пераказаў на ўроках...
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У сістэме развіцця звязнай мовы вучняў вялікая роля належыць пераказам – вусным і пісьмовым, якія фарміруюць і ўдасканальваюць звязнае маўленне школьнікаў.
Тэарэтычны аналіз розных крыніц дапамог нам справіцца з пастаўленымі ў курсавой рабоце задачамі.
Мы падрабязна пазнаёміліся з паняццем пераказу, яго роляй ў развіцці маўлення вучняў і класіфікацыяй у залежнасці ад розных падстаў.
Пераказ – від работы па развіцці звязнай мовы, у аснове якога ляжыць ўспрыманне тэксту, яго выкарыстанне або стварэнне новага тэксту.
Пераказ іграе важную ролю ў навучанні, выхаванні, інтэлектуальным і маўленчым развіцці вучняў.
У працэсе працы над тэкстам школьнікі вучацца аналізаваць, сінтэзаваць, выдзяляць галоўнае, засяроджваць увагу на адных з'явах і абстрагавацца ад іншых. Праца з узорамі мастацкіх тэкстаў станоўча ўплывае на эмацыйную сферу, вучыць адчуваць вобраз, развівае творчае ўяўленне. Розныя па змесце тэксты пашыраюць кругагляд, узбагачаюць вучняў новымі ведамі аб навакольным свеце.
Узяўшы за аснову методыку выкладання беларускай мовы –дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых устаноў пад рэдакцыяй Яленскага, а таксама шматлікія працы рускіх і беларускіх моваведаў мы змаглі падрабязна прааналізаваць методыку правядзення пераказаў розных відаў і вызначылі, як праводзіцца навучанне пераказу на ўроках бел. мовы ў 5-7 класах.
Вусны і пісьмовы пераказ тэкстаў фарміруе ўменні ў розных відах маўленчай дзейнасці. Аналіз зыходнага тэксту, яго тэмы, ідэі, кампазіцыйных і моўных асаблівасцяў і наступнае яго пераасэнсаванне фарміруе ў вучняў камунікатыўныя ўменні.
Гэта ўменне раскрываць тэму і асноўную думку выказвання; уменне збіраць і сістэматызаваць матэрыял да выказвання па такой крыніцы, як кніга; уменне планаваць і ствараць выказванне з улікам яго задачы, тэмы, асноўнай думкі; уменне будаваць маналагічныя выказванні розных функцыянальна-сэнсавых тыпаў.
Напісанне пераказаў з’яўляецца адным з відаў творчых прац вучняў. А...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу