*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Уладзіслаў Сыракомля . Вяшчун славы і волі"

рефераты, Белорусский язык и литература

Объем работы: 16 стр.

Год сдачи: 2015

Стоимость: 10 бел рублей (323 рф рублей, 5 долларов)

Просмотров: 1117

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
УВОДЗІНЫ …………………………………………………………….. 3
1. ЖЫЦЦЁВЫ ШЛЯХ УЛАДЗІСЛАВА СЫРАКОМЛІ ……………. 4
2. ЛІТАРАТУРНАЯ ТВОРЧАСЦЬ У. СЫРАКОМЛІ ………………. 8
3. У. СЫРАКОМЛЯ – ФАЛЬКЛАРЫСТ І ЭТНОГРАФ …………… 12
ВЫСНОВА …………………………………………………………….. 15
ЛІТАРАТУРА …………………………………………………………. 16
Сярэдзіна 19 стагоддзя сталася для беларускай гісторыі, культуры і навукі складаным, але дастаткова плённым перыядам. Гэта быў час, калі Беларусь была часткай Расійскай імперыі, і ніякага прызнання для магчымасці быць аўтаномнай, самастойнай краінай, маючай сваю мову і культуру, у яе не было. З іншага боку, гэта быў час, калі знаходзіліся тыя людзі, якія лічылі беларусаў асобным народам, са сваёй сакавітай і самастойнай мовай, традыцыямі, культурай. Былі тыя, хто большую частку свайго жыцця (а некаторыя і ўсё жыццё) аддалі барацьбе за нацыянальныя ідэалы.
Адным з такіх людзей быў Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч) (1823-1862). Гэта быў паэт, празаік, крытык, падарожнік, даследчык беларускай гісторыі, фальклора, побыту, традыцый, адзін з заснавальнікаў беларускай этнаграфічнай навукі, актыўны грамадскі дзеяч.
Уладзіслаў Сыракомля па праву аднесены да пачынальнікаў беларускай літаратуры, негледзячы на тое, што большасць яго твораў было напісана на польскай мове. Шматлікія яго падарожныя нататкі і нарысы, прысвечаныя розным населеным пунктам Беларусі, служаць багацейшай крыніцай інфармацыі для сучасных даследчыкаў айчыннай гісторыі і культуры. Літаратурная творчасць У. Сыракомлі выклікае цікаўнасць і ў сучасных аматараў паэзіі і прозы.
Дадзеная работа будзе прысвечана вывучэнню жыцця і творчай спадчыны У. Сыракомлі. Задачамі даследвання з’яўляюцца:
- Вывучэнне жыццёвага шляху У. Сыракомлі.
- Вызначэнне кірункаў літаратурнай творчасці У. Сыракомлі.
- Разгляд дзейнасці У. Сыракомлі па вывучэнню беларускага фальклора і этнаграфіі.
У. Сыракомля – яскравая постаць у беларускай літаратуры і навуцы.
Паэт пражыў дастаткова кроткае жыццё, насычанае і шчаслівымі, і драматычнымі падзеямі. Атрыманне нядрэннай адукацыі, шчаслівы пачатак сямейнага жыцця, але затым смерць дзяцей, новае каханне да жонкі сябра і саратніка, бесперапынная літаратурная і навуковая праца, вандроўкі па правінцыяльных рэгіёнах Беларусі і Літвы, удзел у грамадска-палітычнай дзейнасці, арышт, ссылка ў свой маёнтак пад Вільняй і, нарэшце, заўчасная смерць ад невылечнага ў той час захворвання.
Але за гэтыя няпоўныя 40 гадоў У. Сыракомля паспеў зрабіць так шмат, што не кожнаму чалавеку ўдаецца зрабіць і за значна працяглы час.
За сваю паэзію У. Сыракомля атрымаў кранальнае і пачэснае званне “вясковы лірнік”. Са ўсёй сваёй самаадданасцю і талентам ён апісваў жыццё простага беларускага народа, яго побыт і паўсядзённае няпростае жыццё. Ён захапляўся беларускім фальклорам і імкнуўся захаваць яго ў сваіх даследваннях для нашчадкаў. З вялікай любоўю і павагай занатоўваў ён усю магчымую інфармацыю пра невялікія беларускія гарады і мястэчкі.
Шырокае адлюстраванне атрымала ў творчасці Сыракомлі духоўная культура беларускага народа – вераванні, абрады, асаблівасці вусна-паэтычнай творчасці. У сваіх даследаваннях У. Сыракомля ўпершыню прывёў у стройную сістэму старажытную міфалогію беларусаў, рэшткі якой ён бачыў у сучасных яму звычаях i песнях сялян. Ён імкнуўся растлумачыць значэнне тых ці іншых абрадаў беларуса-селяніна, паказаць сувязь ix з прыродай i сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі жыцця.
Глыбокае веданне духоўнай культуры беларусаў самым дабратворным чынам адбілася на мастацкай творчасці У. Сыракомлі. На аснове вераванняў, абрадаў, вусна-паэтычнай творчасці беларускага народа ім былі напісаны найбольш значныя мастацкія творы, якія заўсёды будуць заставацца важнай часткай у скарбонцы айчыннай літаратуры.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу