*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Лідскі ўезд у канцы 18 - пачатак 20 ст.ст.: гістарыяграфія і крыніцы

курсовые работы, История

Объем работы: 50 стр.

Год сдачи: 2016

Стоимость: 25 бел рублей (806 рф рублей, 12.5 долларов)

Просмотров: 361

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
Глава 1. Крыніцы і гістарыяграфія
Глава 2. Лідскі павет у канцы XVIII – канцы 1850-х гг.
Глава 3. Становішча Лідскага павету пасля адмены
прыгоннага права і да пачатку Першай сусветнай вайны
Заключэнне
Спіс крыніц і літаратуры
Лідчына – край з багатым мінулым. Тое, што адбывалася на яе тэрыторыі ў мінулыя стагоддзі, з’яўляецца часткай нацыянальнай гісторыі. Вывучэнне маленькіх рэгіёнаў Беларусі, як Лідчына, дазваляюць дакладней ўбачыць тыя працэсы сацыяльна-палітычнага, эканамічнага, культурнага жыцця, якія адбываліся ў краіне. Быццам часткі вялікай мазаікі, яны даюць поўную карціну толькі разам. Таму вывучэнне рэгіянальнай гісторыі з’яўляецца значнай мэтай беларускай гістарычнай навукі.
Актуальнасць гэтай тэмы абумоўлена і тымі працэсамі самаўсведамлення беларусаў як нацыі, што адбываюцца пасля прызнання незалежнасці краіны. Выяўленне значных фактаў мясцовай гістрыі падштурхоўваюць ганарыцца сваёй гісторыяй, разумець, што ўплывовыя падзеі адбываліся не толькі ў сталіцах.
Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца вывучэнне падзей і умоў развіцця Лідскага павету ў канцы XVIII – пачатку ХХ ст.
Для дасягнення гэтай мэты былі пастаўлены наступныя задачы:
1) ахарактарызаваць гістарыяграфію, прысвечаную Лідскаму краю;
2) выявіць асноўныя этапы ў развіцці краю, якія паўплывалі на яго сацыяльнае і эканамічнае жыццё;
3) вылучыць асаблівасці ў развіцці Лідчыны;
4) ахарактарызаваць сацыяльна-эканамічныя и палітычныя ўмовы развіцця Лідскага павета.
Аб’ект даследвання курсавой работы з’яўляецца сацыяльна-эканамічнае, палітычнае, рэлігійнае і культурнае жыццё Лідскага павету ў канцы XVIII – пачатку ХХ ст. Прадметам даследвання – тэрыторыя Лідскага павету і падзеі, якія на ёй адбываліся.
Храналагічныя рамкі курсавой работы вызначаны канцом XVIII – пачаткам ХХ ст. Гэта перыяд, калі Лідчына ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі. Яе палажэнне, як часткі вялікай імператарскай Расіі абумовіла тыя падзеі, што адбываліся на гэтай тэрыторыі, вынікі і наступствы. У курсавой разглядаюцца падзеі якія адбываліся на тэрыторыі Лідскага павету з 1795 па 1913 г.
У курсавой была зроблена спроба ахапіць усю тэрыторыю Лідскага павета, які быў у той час значна большы, чым сучасны Лідскі раён. Частка дадзеных,...
З 1980-х гадоў вядзецца актыўная праца – лідскімі краязнаўцамі, супрацоўнікамі нашага ўніверсітэту – па вывучэнню Лідчыны. Зараз вынікам гэтай працы сталі значныя артыкулы: вельмі добра прааналізаваныя, з вялікай колькасць апрацаванага матэрыялу. Уся гэтая інфармацыя патрабуе ўз’яднання ў адзіную буйную навуковую працу, прсвечаную Лідскаму павету менавіта ў канцы XVIII – пачатку ХХ ст.
За перыяд свайго існавання ў складзе Расійскай імперыі ў развіцці Лідскага павета можна вылучыць некалькі этапаў. Першы этап – гэта канец XVIII ст. – канец 1850-х гг. Час ад злучэння з Расійскай імперыяй і да правядзення сялянскай рэформы па адмене прыгоннага права. У гэтым этапе можна вылучыць перыяд да паўстання 1830-1831 гг. і пасля яго.
Другі этап пачынаецца з адмены прыгоннага права ў 1861 г. і працягваецца да пачатку Першай сусветнай вайны. Вельмі значнай падзеяй гэтага этапу стала паўстанне 1863-1864 гг.
Ліда у канцы XVIII – пачатку ХІХ ст. была невялікім мястэчкам, жыхары якога займаліся рамеснай вытворчасцю, а асноўнае насельніцтва складалі розныя катэгорыі сялян. Аднак Лідскі павет прыняў на сябе значны цяжар рэкруцкай павіннасці, якая да пачатку вайны 1812 г. некалькі разоў пракацілася па тэрыторыі Гродзенскай губерніі. Нягледзячы на тое, што вайна з Напалеонам на тэрыторыі Беларусі працягвалася меньш 6 месяцаў, знясіліны рэкруцкімі паборамі, грашовымі і харчовымі падаткамі, рабаўніцтвам з абодвух бакоў, Лідскі павет пасля вайны апынуўся ў цяжкім становішчы і доўга ўзнаўляўся пасля вайны.
Паўстанне 1830-1831 гг. засталося для сялянства не паразумелым і яны амаль не прымалі ў ім ўдзел. У процілегласць духавенству, як каталіцкаму, так і уніяцкаму. У выніку гэтага, пасля паўстання мара царскага ўрада аб скасаванні уніі была здзейснена, акрамя таго значная колькасць каталіцкіх манастыроў і касцёлаў была зачынена. Удзельнікі паўстання, у адрозненні ад удзельнікаў вайны 1812 г. на баку Напалеона, не былі памілаваны: значная колькасць была выслана ва ўсходнія губерніі...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу