*
*

X

Заказать работу

оценка заказа бесплатно

Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ у 14-15 ст. Беларуская вёска, аграрная рэформа 1557 года.

контрольные работы, История

Объем работы: 20 стр.

Год сдачи: 2011

Стоимость: 9 бел рублей (290 рф рублей, 4.5 долларов)

Просмотров: 743

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………….. 3
САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЕ ВКЛ У XIV - XV СТ….. 4
БЕЛАРУСКАЯ ВЁСКА, АГРАРНАЯ РЭФОРМА 1557 ГОДА……….12
ВЫНІКІ………………………………………………………………………… 19
СПІС ЛІТАРАТУРЫ………………………………………………………….. 20
УВОДЗІНЫ
Аснову эканамічнага развіцця ВКЛ у ХІІІ-ХVI стст. cкладала сельская гаспадарка. Асноўным сродкам вытворчасцi з'яўлялася зямля. Яна належала дзяржаве, свецкім феадалам і царкве. Феадальная ўласнасць на зямлю была саслоўнай i насiла iерархiчны характар. Вярхоўным уласнiкам зямлi, яе распарадчыкам быў вялiкi князь. Існавалi дзве формы феадальнай уласнасцi на зямлю - умоўная (памесная) i безумоўная (вотчынная), або абмежаваная i неабмежаваная.
Побач з вялiкакняжацкiм даменам (у канцы XIV ст. ён займаў прыкладна 70% тэрыторыi ВКЛ) iснавала вялiкая колькасць незалежных маёнткаў. Вялiкi князь захоўваў у адносiнах да iх толькi права вярхоўнага правiцеля дзяржавы. Iх уладальнiкi распараджалiся сваiмi землямi самастойна, раздавалi iх сваiм слугам. Гэта былi ў асноўным уладаннi нашчадкаў былых удзельных князёў. За iмi было прызнана права вотчыннага землеўладання. Многiя з iх потым папоўнiлi свае валоданнi за кошт "падарункаў" вялiкiх князёў. Аднолькавымi правамi з уладаннямi былых удзельных князёў карысталiся землi, якiя належалi епiскапскiм кафедрам, цэрквам i манастырам.
Зямельная маёмасць сярэднiх i дробных феадалаў знаходзiлася ў залежнасцi ад вялiкага князя і насіла першапачаткова ўмоўны i абмежаваны характар. Князь рэгуляваў iх уладаннi ў сваiх ваенна-палiтычных i фiнансавых мэтах. Сваiмi памесцямi гэта катэгорыя феадалаў валодала толькi пры ўмове службы вярхоўнаму ўласнiку зямлi - вялiкаму князю. Памесце адбiралася ад уладальнiка, калi ён не з'яўляўся на службу або выконваў яе нядобрасумленна. Такое становiшча не задавальняла феадалаў. Яны вялi барацьбу за перадачу iм зямлi ў безумоўнае валоданне.
ВЫНІКІ
Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў XIV – XVI стст. Мацнела эканамічная залежнасць сялян ад феадалаў. Ішоў працэс іх масавага запрыгоньвання. Цэнтрамі культурнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Іх роля ў эканоміцы Беларусі ўзрастала. Гарады пашыраліся за кошт прытоку сельскага насельніцтва. Выявіліся сацыяльная і кіраўнічая структуры. Гарады змагаліся за права на самакіраванне (магдэбургскае права), што пашырыла магчымасці развіцця рамяства і гандлю.
У вынiку ажыццяўлення рэформы 1557 г. у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм з'явiлася яшчэ адна катэгорыя сялян - "агароднiкi". Яны надзялялiся невялiкiмi ўчасткамi зямлi па 3, 6, 9 i больш маргоў у залежнасцi ад складу сям'i i наяўнасцi свабоднай зямлi. З надзелу памерам у 3 маргi яго ўладальнiк павiнен быў адпрацаваць у фальварку адзін дзень паншчыны ў тыдзень пешшу. З большага надзелу павiннасцi прапарцыянальна павялiчвалiся.
Спачатку аграрная рэформа была праведзена толькi ў вялiкакняжацкiх памесцях i толькi ў заходнiх ваяводствах. Ва ўсходнiх беларускiх ваяводствах яна не праводзiлася. Адной з асноўных прычын з'яўлялася тое, што там былi горшыя ўмовы для развiцця збожжавай гаспадаркi: балоцiстыя i пясчаныя глебы, аддаленасць ад балтыйскiх портаў i iнш. Не спрыялi i знешнепалiтычныя абставiны: улады ВКЛ баяліся, што любыя перамены, рэформы ва ўсходніх рэгіёнах княства будуць выкарыстаны праваслаўнымі сепаратыстамі для аддзялення і пераходу пад уладу Масквы. З той пары ўсходняя частка Беларусі паступова адставала ад заходняй у развіцці сельскай гаспадаркі.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут.
ФИО *


E-mail для получения работы *


Телефон *


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:


С условиями прибретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу